Адказаць на каментар

У Бярозаўцы Лідскага раёну ўчастковы міліцыянт запрасіў на размову мясцовага актывіста Сяргея Трафімчыка, а таксама шукаў Вітольда Ашурка.

Як перадае Радыё Свабода са слоў Трафімчыка, міліцыянт патлумачыў яму, што са Свіслачы прыйшлі паперы, згодна з якімі ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі:

«Ён яшчэ шукаў Вітольда Ашурка, але ня мог да яго датэлефанавацца,бо той у ад’ездзе. На яго прыслалі падобны пратакол са Свіслачы, паводле якога вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі».

Учора ў Горадні з тае самае прычыны ў пастарунак выклікалі актывістаў АГП Аляксандру Васілевіч і Віктара Бабкіна. У самой Свіслачы мясцовы актывіст Юры Глебік ужо атрымаў позву ў суд. Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі і выкарыстанні незарэгістраванай сімволікі. Суд прызначаны на 18 лістапада.

Напрыканцы кастрычніка ў Свіслачы традыцыйна адбываецца акцыя ўшанавання паўстанцаў Каліноўскага. Сёлета яна супала з пахаваннем свіслацкага актывіста Віктара Дзясяціка, які штогод традыцыйна быў адным з яе арганізатараў.

У той час як дэмакратычныя актывісты за традыцыйнае ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага пераследуюцца міліцыяй, сябры Камуністычнай парыі бесперашкодна штогод ускладаюць кветкі ля помніка Леніну ў цэнтры Мінска. Чырвоныя сцягі улады не бянтэжаць.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку