Адказаць на каментар

У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі ўжываюцца катаванні і жорсткае абыходжанне, выпадкі якіх не расследуюцца аб'ектыўнай і незалежнай інстанцыяй.

Да такой высновы прыйшлі аўтары справаздачы па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання, прэзентацыя якога адбылася 10 снежня ў Мінску, паведамляе БелаПАН.

Маніторынг, як паведаміў юрыст Павел Сапелка, праводзіўся на працягу 2013-2014 гадоў закрытым ўладамі праваабарончым цэнтрам "Вясна" на аснове аналізу заканадаўства, вывучэння іншых адкрытых крыніц, а таксама апытання зняволеных, у тым ліку былых.

Паводле яго слоў, па выніках маніторынгу была складзена справаздача, якая ўключыла ў сябе актуальныя дадзеныя аб колькасці месцаў для заключэння і саміх зняволеных, прыведзены аналіз парушэнні працоўных правоў зняволеных.

Таксама ў справаздачы прыводзяцца дадзеныя аб стане медыцыны, аналізуецца заканадаўства, якое рэгламентуе права на ліставанне, звароты ў розныя органы. “Зроблены высновы, што гэтыя правы зняволеных неабгрунтавана абмежаваныя”, - адзначыў Сапелка.

Юрыст падкрэсліў, што акрамя калоній і турмаў у Беларусі існуе шэраг устаноў (напрыклад ЛПП – рэд.), ўтрыманне ў якіх можа быць прыраўнянае да пазбаўлення волі. “Мы лічым, што папраўчыя ўстановы, а таксама іншыя месцы несвабоды падлягаюць вываду з сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў”, - сказаў ён.

На падставе маніторынгу праваабаронцы прапануюць уладам: прымаць меры па выключэнні выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання ў месцах зняволення; забяспечыць права зняволеных на атрыманне юрыдычнай дапамогі; ліквідаваць інстытут лячэбна-працоўных прафілакторыяў; прымаць меры па прадухіленні дыскрымінацыі зняволеных у сферы працы; паслядоўна паляпшаць да прымальнага ўзроўню ўмовы ўтрымання зняволеных у калоніях і турмах; ствараць умовы для існавання грамадскага кантролю за месцамі несвабоды.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку