Адказаць на каментар

У Дзень правоў чалавека 10 снежня, гомельскія праваабаронцы зладзілі круглы стол па праблеме дыскрымінацыі цыганоў.

У Гомельскай вобласці пражывае прыкладна 3 тысячы цыганоў, з якіх каля паўтары тысячы – у Гомелі і прыгарадзе. Праваабаронцаў турбуе кампанія па дыскрымінацыі цыганскага этнасу ў СМІ, якая доўжыцца гадамі, а прадстаўнікі ўладных структур не звяртаюць на дадзены факт належнай увагі, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Час ад часу ў рэгіянальных выданнях з'яўляюцца артыкулы з загалоўкамі кшталту “Асцярожна, цыганы!”, “Калі ўбачыце цыганоў - адразу звяртайцеся па тэлефоне 102”. Ці калі аўтары матэрыялу сцвярджаюць, нічым гэта не абгрунтоўваючы, што “цыганы схільныя да здзяйснення злачынстваў”. Нядаўна ў брагінскай раённай газеце “Маяк Палесся” быў артыкул, у якім падаваліся звесткі, што невядомыя злачынцы скралі ў сялян коней. Тут жа аўтар артыкулу піша, што хоць асобы злачынцаў і невядомыя, але напэўна, гэта былі цыганы. Паказальна, што аўтарамі дыскрымінацыйных артыкулаў часта выступаюць супрацоўнікі РАУС.

Васіль Палякоў, які прадстаўляў на мерапрыемстве Цэнтр стратэгічнай цяжбы, прапанаваў звярнуцца па фактах дыскрымінацыі цыганоў у суд і паспрабаваць дамагчыся кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды. Можа, такая мера паўплывае на тое, каб пераламаць сітуацыю з дыскрымінацыяй. Цыганам, якія вырашаюць дамагчыся справядлівасці праз суд, Цэнтр стратэгічнай цяжбы абяцае прававую падтрымку на ўсіх этапах.

Праваабаронца, сябра БХК Алесь Яўсеенка дадаў, што часта вельмі складана даказаць факты дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце, напрыклад, пры ўладкаванні на працу: размова ідзе сам-насам, і цяжка потым нешта давесці. Прадстаўнік цыганскай нацыянальнасці Вячаслаў Ануфрыеў распавёў прысутным, з якой цяжкасцю ён знаходзіць працу, нават такую, дзе заробак складае каля мільёна ці паўтары мільёны рублёў. Сутыкалася з такімі праблемамі і яго жонка, якой проста ў вочы сказалі, што “Нам цыганы не патрэбныя, ужо былі такія ў нас!”.

Напрыканцы сустрэчы праваабаронцы падпісалі сумесны зварот у Міністэрства інфармацыі, у якім канстатуюць, што ў СМІ працягваецца кампанія цыганафобіі. "Просім вас такім ці іншым чынам давесці да рэдактараў дзяржаўных СМІ, што пазначаць нацыянальную прыналежнасць злачынцаў, а тым больш свядома фармаваць вобраз «злачыннай нацыі» неэтычна і супрацьзаконна. Прапануем вам будаваць інфармацыйную палітыку такім чынам, каб у СМІ як мага часцей з'яўляліся матэрыялы, накіраваныя супраць дыскрымінацыі і міжнацыянальнага недаверу", – просяць праваабаронцы.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку