Адказаць на каментар

Прынамсі так лічыць праваабаронца Сяргей Гоўша, які з гэтай нагоды днямі накіраваў заяву міжраённаму пракурору на рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама пра адмову ў правядзенні пікета, прысвечанага гадавіне Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Па-першае, гарвыканкам забараніў правядзенне пікета на той падставе, што заяўнікі не выканалі патрабаванне артыкула 5 Закона РБ ад 30 снежня 1997г. “Аб масавых мерапрыемствах у РБ” і пункт 4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 16.06.2009г. “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Баранавічы” без указання канкрэтнай прычыны забароны. Сяргей Гоўша лічыць, што гарвыканкам сам парушыў артыкул 6 закона аб масавых мерапрыемствах, які абавязвае прадстаўнікоў улады матываваць сваё рашэнне.

Па-другое, гарвыканкам несваечасова даў адказ заяўнікам аб прынятым рашэнні, чым зноў парушыў патрабаванне арт.6 закона аб масавых мерапрыемствах. У адпаведнасці з гэтым артыкулам закона, арганізатарам павінны паведаміць аб рашэнні кіраўніка выканаўчага органа ці яго намесніка не пазней за пяць дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства. Заяўнікі ж атрымалі гэтае рашэнне толькі за адзін дзень да дня правядзення пікету, што пацвярджаецца штэмпелем на канверце, які ён прыклаў да сваёй скаргі пракурору.

Па-трэцяе, акрамя закона і рашэння гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах чыноўнікі павінны кіравацца і Пастановай Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207, якая абавязвае выканаўчую ўладу на працягу аднаго дня перадаць пададзеную заяву на масавае мерапрыемства ў праваахоўныя органы для арганізацыі аховы яго ўдзельнікаў.

Праваабаронца лічыць, што замест таго, каб прывесці сваё рашэнне аб масавых мерапрыемствах у Баранавічах у адпаведнасць з пастановай Саўміна, мясцовыя чыноўнікі незаконна патрабуюць ад заяўнікаў пікетаў і сходаў заключэння дамовы з міліцыяй. І на падставе таго, што такой дамовы заяўнікі пікета не прадставілі разам з заяваю, ім не даецца дазвол на яго правядзенне.

Сяргей Гоўша просіць пракурора адмяніць рашэнне гарвыканкама ад 05.12.2014г. аб забароне пікета і прыцягнуць да адказнасці не толькі намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама спадара Захарчука за парушэнне тэрміну адказу на яго заяву, але і прадстаўнікоў гарвыканкама, адказных за выкананне Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2012г. і ўвядзенне своечасовых зменаў у рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 16.06.2009г. №1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Баранавічы”.

Паводле ПЦ "Вясна".
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку