Адказаць на каментар

Удзельніца акцыі памяці Міхала Жызнеўскага пасля пяці сутак арышту 27 студзеня выйшла на свабоду. За кратамі ЦІП Мінгарвыканкама працягваюць заставацца Максім Вінярскі, Алесь Макаеў, Яўген Батура і Мікола Колас.

Вольгу Мікалайчык вывезлі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна за паўтары гадзіны да заканчэння тэрміну арышту ў РАУС Цэнтральнага раёна, дзе пратрымалі рэшту часу. Пасля яна дабіралася дахаты грамадскім транспартам.

Тым часам каля брамы ЦІП Мінгарвыканкама яе чакалі больш за 20 чалавек сяброў і аднадумцаў. Былі заўважаны каардынатары Камітэта салідарнасці з Украінай Ганна Шапуцька і Юры Воўчак, актывісты Зміцер Дашкевіч, Валерыя Чарнаморцава, бард Андрэй Мельнікаў, праваабаронца Кацярына Садоўская ды іншыя вядомыя людзі. Актывіст Руху “За Свабоду” Алесь Марчанка прыйшоў з вялізнымі ўкраінскім і бел-чырвона-белым сцягамі.

Вялізная колькасць сустракаючых выклікала хваляванні ў асяродку спецсложбоўцаў. Яны ўгаворвалі адысці падалей ад будынку, прыбраць сцягі і ўрэшце ўвогуле папрасілі разысціся, даўшы слова афіцэра, што Вольгі Мікалайчык на Акрэсціна няма. Пакрысе колькасць праваахоўнікаў каля ЦІП пагрозліва павялічвалася. Грамадскія актывісты паехалі чакаць навінаў да Чырвонага касцёла, а потым, калі адгукнулася Вольга, да яе ў госці, дзе адбыліся сяброўскія пасядзелкі.

Вольга распавяла пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна, жудаснае харчаванне (аднойчы амаль усе суседкі Вольгі па камеры атруціліся), псіхалагічны ціск на яе і на яе сукамерніц. Тым не менш настрой Вольгі быў бадзёры. Яна намерана надалей трымацца сваіх пазіцыі і займацца актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Нагадаем, пяцёра ўдзельнікаў акцыі памяці Міхаіла Жызнеўскага 22 студзеня былі пакараныя суткамі адміністратыўнага арышту. Яўген Батура і Мікола Колас вызваляюцца 1 лютага. Максім Вінярскі і Алесь Макаеў - 6 лютага. Сустракайце! :)

Фота Ганны Шапуцькі

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку