Адказаць на каментар

Гомельскіх журналістаў пакаралі штрафамі за інтэрв’ю з вяскоўцамі.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 24 красавіка былі разгледжаны дзве адміністрацыйныя справы ў дачыненні журналістаў-фрылансераў Наталлі Крывашэй і Кастуся Жукоўскага. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ) і пакараныя штрафам у памеры 5,4 мільёна кожны (30 базавых велічынь), паведамляе сайт ПЦ “Вясна”.

Справы разглядала суддзя Марына Домненка. Яна адхіліла хадайніцтвы журналістаў-фрылансераў весці працэс на беларускай мове, праігнараваўшы спасылкі на Канстытуцыю, законы «Аб мовах», «Аб дзяржаўнай службе», згодна якім дзяржаўныя служачыя павінны валодаць дзяржаўнымі мовамі – рускай і беларускай. Адхіліла суддзя і іншыя хадайніцтвы, у прыватнасці, Кастусь Жукоўскі хадайнічаў аб адводзе суддзі. Таксама ён хадайнічаў, калі ўжо ўсе іншыя хадайніцтвы былі адхіленыя, аб тым, каб памаліцца перад паседжаннем. Але Марына Домненка не дазволіла, заўважыўшы, што «тут не цырк і не тэатр».

Журналістам прад'явілі аднолькавы склад правапарушэння. Згодна пратаколу, яны 12 сакавіка, «не маючы адпаведнай акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў на вытворчасць дзейнасці журналіста, незаконна інтэрв'юіравалі жыхароў вёскі Буда-Галоўчыцкая Нараўлянскага раёну, тым самым незаконна ўдзельнічалі ў вырабе прадукцыі СМІ, а менавіта сюжэту «Пажылыя людзі вымушаны плаціць за свае дамы ў чатыры разы больш, чым за калгасныя», які быў прадэманстраваны ў эфіры тэлеканалу «Белсат».

«Віна мая ў тым, што я тут жыву і гавару праўду. Я быў у Нараўлянскім раёне, там пенсіянеркі маюць праблему – вымушаны плаціць за свае дамы ў чатыры разы больш, чым за калгасныя. У нас адзін прэзідэнт, а чыноўнікаў вельмі шмат, і ён не можа адзін за усім прасачыць, таму я яму, можна сказаць, дапамагаў. Бо выходзіць, што мясцовыя чыноўнікі сваімі дзеяннямі дыскрэдытуюць прэзідэнта перад яго электаратам – пенсіянерамі, і адпаведна, нашу краіну агулам – на міжнароднай арэне», - даў тлумачэнні на судзе фрылансер.

З пастановай суда журналісты-фрылансеры не згодныя і будуць яе абскарджваць.

«На судзе яскрава былі прадэманстраваны старыя тэндэнцыі – забарона на выказванне сваёй думкі, распаўсюд інфармацыі. Працэс пачаўся прадузята – у залу выклікалі міліцыю, суддзя адхіліла ўсе хадайніцтвы. Гэта парушэнне, бо хадайніцтвы былі правамерныя: весці працэс на роднай мове, мець абаронцу. Гэта ўсе характарызуе Беларусь як таталітарную краіну», - пракаментаваў пастанову суда праваабаронца Алесь Яўсеенка.

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку