Адказаць на каментар

Карыснымі парадамі падзяліліся праваабаронцы "Вясны" і "Прававой ініцыятывы" на адмысловым самінары у Магілёве.

Пачалося мерапрыемства з сітуатыўнай гульні. Праваабаронцы наглядна паказалі прысутным, як адбываецца апытанне ў адміністрацыйным працэсе.

- Міліцыянты часцяком задаюць дастаткова шмат пытанняў асабістага характару. Права не адказваць на іх замацавана ў артыкуле 27 Канстытуцыі РБ. Давайце супрацоўніку толькі тыя звесткі, што ёсць ў вашым пашпарце. Устрымаецеся ад расповедаў пра тое, дзе працуюць вашы сваякі, дзе вы навучаецеся і на якія грошы жывеце, - пазначыў праваабаронца Павел Левінаў.

Паводле яго запэўненняў, у працэсе размоваў з міліцыянтамі важна весці сябе ўпэўнена і кантраляваць сітуацыю. Стрэс стрэсам, але трымацца трэба да канца.

- Сачыце за тым, каб у пратаколе было пазначана ўсё, што адбываецца ў кабінеце. Усе пытанні любога з удзельнікаў працэсу павінны быць зафіксаваныя на паперы. Лепш за ўсё, адразу настойваць на тым, каб вы самі сваёй рукой запаўнялі пратакол. І ў любым выпадку перад тым, як падпісаць яго - закрэсліце вольнае месца на паперы, інакш там ў далейшым можа з'явіцца нечаканая інфармацыя. Пранумяруйце лісты паперы, калі пратакол складаецца з некалькіх старонак. Затым у абавязковым парадку настойвайце на тым, каб вам зрабілі копію пратаколу. І толькі пасля пазначайце на паперы дату, а следам - подпіс, - завяршыў Павел Левінаў.

Пасля перад публікай выступіў Андрэй Палуда. Праваабаронца зацікавіў магілёўцаў расповедам пра тое, якія фактары выкарыстоўваюць органы пры зносінах з звычайнымі грамадзянамі, і як абараніць сябе ад маральных нападак супрацоўнікаў.

- Міліцыянтаў задавальняе прававая непісьменнасць насельніцтва. Па сутнасці яны могуць рабіць усё, што захочуць, а вы нават і ня здагадаецеся, што вамі маніпулююць. Таму вельмі важна ведаць свае правы і своечасова прымяніць веды на практыцы. Акрамя гэтага, супрацоўнікі органаў выкарыстоўваюць ваш страх перад імі. Тут неабходна своечасова сабрацца і зразумець, што ў міліцыянта ёсць канкрэтная задача: увесці вас у стан трывогі. Зрабіць так, каб вы адчулі безвыходнасць сітуацыі і падпісалі ўсе, што ім трэба, абы вас адпусцілі, - распавёў Андрэй Палуда

Праваабаронца патлумачыў, што міліцыянты наўмысна ствараюць адчуванне, што яны шмат чаго ведаюць аб вашым жыцці. Тут яны выкарыстоўваю вядомую інфармацыю, якую можна лёгка атрымаць з дапамогай сацыяльных сетках або пасля аналізу вашага знешняга выгляду. У такой сітуацыі, калі на вас ціснуць і імкнуцца да нечага схіліць, трэба выкарыстоўваць механізмы псіхалагічнай абароны.

- Абстрагуйцеся ад міліцыянта. Падумайце пра штосьці штодзённае і банальнае. І паспрабуйце ў думках сысці ад агрэсара. Адпрэчвайце інфармацыю, якую вам даюць, не верце і трымайце ў галаве, што хутка працэс апытання завершыцца. У рэдкіх выпадках можна разбавіць размову жартамі. Гэта дапаможа разрадзіць абстаноўку. Але не трэба захапляцца, таму як рэакцыя міліцыянта на ваш гумар можа быць рознай, - папярэдзіў Андрэй Палуда.

У якасці яшчэ адных механізмаў абароны праваабаронца прапанаваў выкарыстоўваць ўтойванне або ігнор.

- Вы можаце не даваць пра сабе наогул аніякай інфармацыі і не адказваць на пытанні міліцыянта, але гэтыя варыянты трэба выкарыстоўваць асцярожна. Вы павінны разумець, што супрацоўнікам не вельмі спадабаюцца такія паводзіны і за гэтым могуць рушыць ўслед нападкі, - запэўніў праваабаронца.

Таксама на семінары абмеркавалі, як сябе паводзіць на судзе пры разглядзе вашай справы. Аб гэтым з магілёўцамі пагутарыў Сяргей Усцінаў.

- Перш за ўсё ў зале суда вы павінны азнаёміцца з матэрыяламі справы, каб хоць неяк арыентавацца ў тым, што адбываецца. Абавязкова параўнайце пратакол, які маецца ў суда, з копіяй, што ёсць ў вас. Ужо на гэтым этапе вы здолееце павярнуць працэс у іншы накірунак, калі знойдзеце адрозненні паміж пратаколам і копіяй. Калі ж паперы супадаюць, вы мусіце пераходзіць да наступнага хадайніцтва. Настойвайце на тым, каб у залу былі дапушчаныя сведкі абароны. І ў любым выпадку, ведайце, што на супрацьпраўныя дзеянні суддзі вы можаце паскардзіцца старшыне суда, - завяршыў Сяргей Усцінаў.

Паводле mahilyowspring.org
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку