Адказаць на каментар

Як вынікае з афіцыйнага ліста Мінюста, які сярод іншых заснавальнікаў атрымаў Мікалай Аўтуховіч, прычынай другой адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання стала назва арганізацыі.

“Выкарыстанне ў дадзеным найменні слова “Камітэт” не адпавядае патрабаванням заканадаўства ў сувязі з тым, што дазваляе атаясамліваць дадзенае грамадскае аб’яднанне з органам (арганізацыяй), які ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы, напрыклад, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, што можа прывесці грамадзян і юрыдычных асоб да памылковага погляду адносна дзейнасці гэтага грамадскага аб’яднання”, - пазначана ў лісце Міністэрства юстыцыі.

Па якой прычыне чыноўнікі толькі пры другой спробе рэгістрацыі заўважылі, што абраная назва арганізацыі не адпавядае заканадаўству – невядома.

Акрамя таго, мінюстам пры правядзенні выбарачнай праверкі звестак аб заснавальніках грамадскага аб’яднання зноў было ўстаноўлена, што звесткі адносна месца працы некаторых заснавальнікаў не адпавядаюць рэчаіснасці, а таксама ў спісе не ўказаны хатнія тэлефоны асобных заснавальнікаў.

“Прадастаўленне ў рэгіструючы орган несапраўднага дакумента, а таксама неадпаведнасць назвы грамадскага аб’яднання патрабаванням заканадаўства з’яўляюцца падставамі для прыняцця рашэння аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання”, - прыходзіць да высновы мінюст.

Аднак, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дае кожнаму свабоду аб'яднанняў, а абмежаванне канстытуцыйных правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў.

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка лічыць, што названыя ў рашэнні Міністэрства юстыцыі недахопы на пералічаныя вышэй адносіны не крытычныя і маглі быць ліквідаваны пры прадастаўленні дзяржаўным органам адтэрміноўкі ў рэгістрацыі для ліквідацыі недахопаў яшчэ пры першай падачы дакументаў для рэгістрацыі аб'яднання.

“У Беларусі, дзе крыміналізавана арганізацыя дзейнасці або ўдзел у дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, адмова ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання азначае пагрозу крымінальнага пераследу за ажыццяўлення свабоды асацыяцыі”, - адзначае праваабаронца.

Акрамя таго, у адпаведнасці з прынятымі на сябе міжнароднымі абавязкамі, Беларусь у асобе сваіх дзяржаўных органаў наадварот павінна ствараць умовы для ажыццяўлення грамадзянамі сваіх агульнапрызнаных правоў і свабодаў.

“Такім чынам, у наяўнасці працяг парушэння дзяржавай права ініцыятараў стварэння грамадскага аб’яднання «Камітэта падтрымкі прадпрымальніцтва “Салідарнасць”», якое не замахваецца на ахоўныя інтарэсы дзяржавы і грамадзян”, - падкрэслівае Павел Сапелка.


Нагадаем, 18 кастрычніка Мінюст Беларусі адмовіў ў рэгістрацыі заснавальнікам «Камітэта падтрымкі прадпрымальніцтва “Салідарнасць”», спаслаўшыся на тое, што заснавальнікі падалі для рэгістрацыі несапраўдныя дакумэнты; знайшлі дробныя памылкі ў пададзеных дакументах.
 

Адказ

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку