«Маладафронтаўцаў» будуць судзіць 28 траўня

Прызначаная дата судовага паседжаньня ў справе актывістаў арганізацыі “Малады фронт” Насты Палажанкі, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Зьмітра Хведарука і Алексея Янушэўскага.

Разгляд справы пачнецца 28 траўня, судзіць маладафронтаўцаў будзе судзьдзя Савецкага суду Менску Руслан Аніскевіч, паведаміла “Радыё Свабода”.

“Маладафронтаўцаў” абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Крымінальную справу супраць іх распачаў КДБ. Ім пагражае турэмнае зьняволеньне да 2 гадоў.

8 траўня ім мусяць уручыць позвы ў судзе Савецкага раёну, дзе будзе паведамленая дата і час разгляду крымінальнай справы.