Алеся Юркойця вінавацяць у атрыманні хабару

22 лістапада на працэсе над 11 ашмянскімі мытнікамі, якіх пачалі судзіць 18 лістапада ў Партызанскім судзе Мінска, пракурор зачытаў абвінавачанні ўсім падсудным.

Перадапошнім, каму прагучала абвінавачанне, быў мытнік з Астраўцу Алесь Юркойць, вядомы сваёй краязнаўчай і грамадскай дзейнасцю, што папулярызуе беларускую мову, гісторыю і культуру.

Як паведамляе Радыё Свабода, абвінавачанне Алесю Юркойцю зачытвалі па-беларуску цягам 1,5 гадзіны.

Адным кіраўнікоў групоўкі быў мытнік Карповіч, ён нібыта разам з Сур'янцам і ўцягнуў Юркойця ў злачынную групу. Звесткі пра аўтамабілі, якія трэба было прапусціць без належнага афармлення і кантролю, як сцвярджае следства, даваў Сур'янц. Сярод тых, хто загадваў, як дзейнічаць адносна аўтамабіляў, былі Бубноў і Купчанка.

Паводле следства, Юркойць таксама мусіў інфармаваць начальства пра парушэнні, якія дапускаюць іншыя мытнікі, і не дапускаць гэтых парушэнняў.

Разам з іншымі Юркойць нібыта набыў сродкі мабільнай сувязі для кантактаў з чальцамі злачыннай групы.

Усяго групоўка, зь якой быў звязаны Юркойць, нібыта атрымала каля 600 тысяч даляраў ЗША, альбо больш за 8 мільярдаў рублёў да дэнамінацыі. Грошы былі размеркаваныя паміж усімі ўдзельнікамі групы. Юркойць нібыта атрымаў 12 тысяч 700 даляраў ЗША. Паведамляецца, што ён нібыта атрымліваў грошы на тэрыторыі пункту Каменны Лог, на аўтамабільнай стаянцы ў Астраўцы ды ў іншых месцах.

Паводле абвінавачання, Алесь Юркойць учыніў злачынства, прадугледжанае часткай 3 артыкулу 430 Крымінальнага кодэксу — гэта атрыманне хабару ў асабліва вялікім памеры ў складзе арганізаванай групы.

Вядома, што да суду Алесь Юркойць не прызнаваў сябе вінаватым. Яго ўтрымліваюць пад вартай больш за 20 месяцаў, у судзе мытніка трымаюць у жалезнай клетцы разам з яшчэ 4 былымі калегамі.

Учора на паседжанні Юркойць заявіў, што не разумее выстаўленае яму абвінавачанне:

«Я проста выконваў сваю працу. Санкцыю і сутнасць артыкулу 430 аб хабары я разумею, а ў чым мяне абвінавачваюць, не разумею. Ніводнага факту і ніводнага доказу я не прачытаў. Са словаў увесь час розныя рэчы паведамляюць. Мне гэтак і не змаглі давесці, у чым я вінаваты. Віны не прызнаю цалкам».

У судовай зале, пакуль ідзе працэс, прысутнічаюць грамадскія актывісты і сябры Алеся Юркойця.

Іншым падсудным у справе 11 ашмянскіх мытнікаў інкрымінаваныя хабары ад 8 да 18 тысяч даляраў. Кіраўнікоў Ашмянскай мытні, якія фігуруюць у тым ліку ў гэтай справе, судзяць асобна ў Мінскім абласным судзе.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку