Беларусы не пакінулі Змітра Дашкевіча ў нядолі сам-насам

За лічаныя дні неабыкавыя людзі назбіралі лідару “Маладога фронту” Змітру Дашекевічу грошы, неабходныя для таго, каб расплаціцца па штрафах, якімі дзяржава пакарала маладзёна за грамадскую актыўнасць.

“Зміцер, зайдзі на ўправу, тут табе пакінулі грошы,” – трыготкім голасам запрасіла мяне Вальжына Шутава. “Навошта так хвалявацца?” – падумаў я ідучы на ўправу. “Трымай, тут дзве тысячы,” – працягнула Вальжына капэрту. Я зазірнуў – усё зялёнае – і расхваляваўся сам. Невядомы чалавек пакінуў на ўправе Партыі БНФ дзьве тысячы долараў і пайшоў сабе па справах. Я думаў, што ў Беларусі даўно ўжо няма такіх бізнесменаў, якія гатовы такія грошы ахвяраваць змагарам, але вось вам, калі ласка…”– дзеліцца ўражаннямі ад хвалі людской салідарнасці на сваёй старонцы ў facebook Зміцер Дашкевіч.

Пры тым, што Зміцер ні да кога не звяртаўся і не прасіў дапамогі, дзясяткі людзей за гэтыя пару дзён напісалі яму з прапановаю дапамагчы. Некалькі чалавек прапанавалі браць іхнія машыны і катацца, колькі спатрэбіцца. Адзін хрысціянін настойвал, каб Зміцер забраў адну з дзвюх ягоных машын у якасці падарунка.

“Я ніколі не сутыкаўся з такой падтрымкай! Дзякуй кожнаму добраму сэрцу за падтрымку, малітвы, дапамогу!”, - піша ў сацсетках Зміцер Дашкевіч.

Актывіст сплаціў ільвіную частку штрафаў (судовыя выканаўцы налічылі 9 неаплочаных пратаколаў на амаль 4 з паловай тысячы даляраў), а таксама 10% на прэмію судоваму выканаўцу і ўчора познім вечарам забраў канфіскаваную ў яго аўтамашыну.

“Стойце трывала, пашырайце ідэі Беларушчыны – і знойдуцца людзі, якія падтрымаюць вас і вашу працу. І гэтых людзей будзе значна больш, чым ня толькі нашыя ворагі, але і мы самі можам уявіць. Заўсёды будзе падтрымка, заўсёды будзе дапамога – Госпад натхняе на гэта многія і многія сэрцы, значна болей, чым мы нават можам сабе ўявіць. На зло нашым ворагам і на радасць усім людзям добрай волі будзьма салідарнымі!” – заклікае на сваёй старонцы Зміцер.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку