Дашлі паштоўку салідарнасці затрыманым актывістам

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.

У Мінску да і пасля правядзення санкцыянаванай акцыі 15 сакавіка супраць дэкрэта №3 было груба затрымана больш за 50 мірных дэманстрантаў, нагадвае ПЦ "Вясна".

На працягу наступнага дня адбыліся суды над усімі затрыманымі, якія адправілі актывістаў і выпадковых людзей за краты на тэрмін ад 3 да 15 сутак.

Цяпер большасць затрыманых 15 сакавіка ўтрымліваецца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама. Частка асуджаных на суткі — у ізалятары часовага ўтрымання, які знаходзіцца побач, але яны таксама замацаваныя за ЦІПам.

Цяпер самы час праявіць салідарнасць і адпраўляць адміністрацыйна арыштаваным лісты і паштоўкі.

Для гэта трэба абраць адрасата са спісу і адправіць пасланне па адрасе:

1-й пер. Акрэсціна, 36, г.Мінск, 220089  Прозвішча, імя затрыманай/затрыманага.

Памятаеце, што ўсе адпраўлення вычытвае цэнзура, таму не пішыце нічога лішняга. Уручэнне карэспандэнцыі адбываецца на працягу трох дзён з моманту атрымання ЦІПам.

Спіс затрыманых у Мінску 15 сакавіка, якім можна даслаць паштоўку:

  • Аўчарэнка Васіль — 14 сутак арышту
  • Аўдзеенка А. — 12 сутак арышту
  • Беланогаў Д. — 14 сутак арышту
  • Вярыга Лідзія — 12 сутак арышту
  • Ворса А. —12 сутак арышту
  • Дубовік Алена — 12 сутак арышту
  • Дзяткоўскі Яўген — 15 сутак арышту
  • Дубіна Марына — 14 сутак арышту
  • Курцоў Максім — 12 сутак арышту
  • Каптур Алег — 12 сутак арышту
  • Каптур Вольга — 12 сутак арышту
  • Кузьняцоў Ю. — 12 сутак арышту
  • Канаплёў Арсень — 13 сутак арышту
  • Ларыёнаў Уладзімер — 12 сутак арышту
  • Лобаў Уладыслаў — 15 сутак арышту
  • Маркаў Павел (Расея) — 15 сутак арышту
  • Маркін Арцём — 12 сутак арышту
  • Маркелаў Пётар (блогер) — 12 сутак арышту
  • Мітрашэўскі Дзьмітры — 15 сутак арышту
  • Міраненка Ільля — 14 сутак арышту
  • Малюкова Аксана — 13 сутак арышту
  • Мацкойць Сяргей — 15 сутак арышту
  • Навакоўскі Андрэй — 12 сутак арышту
  • Наўмовіч Ю. — 12 сутак арышту
  • Немік Алена — 13 сутак арышту
  • Пішчэлін Ю. — 12 сутак арышту
  • Пракопчык Лізавета — 13 сутак арышту
  • Ранько Анастасія — 12 сутак арышту
  • Скурыдзін Аляксандар — 12 сутак арышту
  • Сінкавец Аляксандар — 12 сутак арышту
  • Серавокая Сьвятлана — 14 сутак арышту
  • Салавей Арцём — 14 сутак арышту
  • Яфімовіч Марыя — 12 сутак арышту
     

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку