Затрыманых учора маладафронтаўцаў адпусьціліІ

Паводле Кастуся Гарэцкага й Алеся Круткіна, у іх канфіскавалі ўсе налепкі да Эўрапейскага маршу, пратаколы не складалі, а ўзялі тлумачэньні. Праз тры гадзіны ўтрыманьня ў Цэнтральным РУУСе маладафронтаўцы былі адпушчаны на свабоду.

 

Аператыўнікі адвезьлі Алеся Круткіна ў інтэрнат, дзе ён жыве, а Кастуся Гарэцкага яшчэ некаторы час вазілі ў машыне па горадзе, а потым высадзілі ў лесапаркавым масіве непадалёк ад вуліцы Карастаянавай.

Радыё рацыя