Магілёўцы абмеркавалі з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў так званы “закон пра дамраедаў”

На сустрэчы з дэпутатам Ганнай Канапацкай грамадзяне выказалі абурэнне з нагоды увядзення ў дзеянне Дэкрэта прэзідэнта № 3 “Пра папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства”, а таксама прыводзілі прыклады таго, як прымяненне гэтага закона можа прывесці да сапраўдных ідыёцкіх сітуацый.

3 снежня некалькі дзесяткаў магілеўцаў сабраліся, каб сустрэцца з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ганнай Канапацкай.

Названная сустрэча адбылася ў межах праграмы наведвання рэгіенаў. Падчас сустрэчы жыхароў Магілева цікавілі многія набалелыя пытанні. Ад закона пра аператыўны вышук, дзе несумленныя супрацоўнікі міліцыі ў літаральным сэнсе правакуюць грамадзян на парушэнне закону, да зменаў ў Выбарчы кодэкс.

Але найбольш пытанняў узнікла наконт сумна вядомага закона па фінансаванню дзяржаўных расходаў, які ў народзе акрысцілі “законам аб лайдаках”. Многія з прысутных літаральна рваліся прывесці прыклад таго, як прымянненне гэтага закона можа прывесці да сапраўдных ідыёцкіх сітуацый.

У сваіх выказваннях спадарыня Канапацкая адзначыла, будзе заўсёды улічваць меркаванні людзей не толькі ад тае акругі, ад якой абіралася. Але для гэтага неабходна, каб усе дэпутаты адчувалі на сабе пастаянный ціск з боку выбаршчыкаў. З гэтай нагоды яна адзначыла як добры прыклад ініцыятыву магілеўскіх актывістаў перадаць дэпутатам “абраных” ад Магілёва подпісы аб адмене вышэй згаданага закона аб “дармаедах”.

Сустрэча прайшла ў вельмі пазітыўным фармаце. А галоўнае што прысутныя вынеслі для сябе тое, што толькі ў сумеснай працы ўсяго грамадства можна дабіцца дейсных зменаў.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку