ПАЛЯВАННЕ ЗА АКТЫВІСТАМ

Панядзелак - дзень цяжкі. І не толькі для працоўнага ці служачага але і для супрацоўнікаў арадскіх судоў. Асабліва калі панядзелак прыпадае на дзень пасля апазіцыйнаа мітынгу ці шэсця. Сёлетнія "Дзяды" на жаль не сталіся выключэннем. Асабліва складным гэты дзень стаўся для суддзі савецкага раённага суда сталіцы Беларусі, Дзмітрыя Паўлічэнка. Цягам аднаго працоўнага дня суддзя паспеў асудзіць да адміністратыўнага пакарання ажно двух актывістаў.

Жыхар Гомля, Юры Рубцоў атрымаў 3 сутак арышту, а мінчук Віталь Васілкоў - 2 базавыя велічыні штрафу.  Для Васільева гэта сталася ўжо другім адміністратыўным спагнаннем за месяц. Яшчэ зусім нядаўна актывіста прывентыўна арыштавалі напярэдадні саміта кіраўнікоў краін СНД і прысудзілі 5 сутак арышту.

"Такое ўражанне, што цяпер перад усімі важнымі падзеямі за мной нехта палюе. Я і пра даты правядзення саміта кепска памятаю, а мяне затрымалі людзі ў цывільным і сілай даставілі ў міліцыю, дзе паведамілі, што я лаяўся матам."

Нешта падобнае адбылося з Васільковым і гэтым разам. Хлапца затрымалі у спартовым комплексе "Алімп" увечары пасля "Дзядоў" і зноў-ткі абвінавацілі ў ... лаянцы матам. Спачатку на адрэсу супрацоўнікаў комплексу, а потым і супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў. Артыкул 17.1 Адміністратыўнага Кодэкса стаўся самым папулярным абвінавачваннем супраць актывістаў незалежных аб'яднанняў і арганізацый. 

"Не чакаў сёння, што абыйдуся толькі такім малым спагнаннем. Не хацелася другі раз за месяц трапіць на Акрэсьціна. Міліцыянты сёньня перад судом маўлялі, што зачаста я стаў паяўляцца на розных акцых і пастаянна сустракаю людзей, якіх вызваляюць пасля арыштаў. Відаць адмыслова вырашылі і мяне за "салідарнасць" павалтузіць, каб пераледзеў свае стаўленне. Але пасля столькіх затрыманняў я яшчэ больш яскрава зразумеў, якім важным з'яўляецца падтрымка ў складаныя моманты жыцця. У тым ліку, калі чалавек у зняволенні. Як важна, каб чалавек не пачуваўся самотным і пакінутым. Тое, што на суд прыйшло шмат людзей прыйшло - толькі падцверджанне гэтаму. Важна падтрымліваць адзін аднаго, быць салідарным, асабліва калі на цябе палююць вось так."

 


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку