Пачаўся разгляд скаргі па адмове ў рэгістрацыі ПАГА "Рух "За Свабоду"
Міністэрства юстыцыі настойвае на тым, што інтэрвію, якія даваў заснавальнік ПАГА “Рух “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, а таксама іншыя сябры арганізацыі, сьведчаць пра іх палітычную дзейнасьць і таму, калі арганізацыю зарэгіструюць, то мэты яе хутчэй за ўсё ня будуць адпавядаць пазначаным у статуце.
На судзе прысутнічаюць усе заяўнікі скаргі, акрамя Аляксандра Мілінкевіча, які цяпер удзельнічае ў працы ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў для дэмакратычных кандыдатаў. Судзьдзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Кулік вядзе справу на беларускай мове.
Зараз судзьдзя аб’явіла перапынак да 14 гадзіны.
Паводле milinkevich.org

.png)
