Пратаколы адпраўляюць на дапрацоўку

Сёньня ў Маскоўскім судзе г.Берасьце праходзіць судовы працэс над каардынатарам Руху “За Свабоду” па г.Берасьце Андрэем Шарэндам і іншымі ўдзельнікамі прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу” . Іх абвінвачваюць ва ў несанкцыянаваным сходзе.
Суды над Андрэем Шарэндай, Кацярынай Бельскай прыпынены. Пратаколы па іхняму затрыманьню адпраўлены на дапрацоўку. Зараз ідзе суд над Юркам Бакурам.