У Віцебску сабралі дапамогу для Яўгена Васьковіча

Яўген Васьковіч, які адбывае тэрмін пакарання ў магілёўскай калоніі, мае праблемы са здароўем.Як распавяла інцыятарка збору сродкаў Таццяна Севярынец, добраахвотныя ахвяраванні рабілі ўсе жадаючыя падчас сустрэч прадстаўнікоў віцебскіх дэмакратычных сілаў”.

На думку Севярынец, маладому хлопцу, асуджанаму на такі вялікі тэрмін, неабходна і маральная, і матэрыяльная падтрымка:

"Мы ведаем, што да Яўгена даходзяць не ўсе нашы лісты. І што, будучы асуджаным на 7 гадоў, у магілёўскай турме №4 ён адбыў 247 сутак у штрафным ізалятары. Гэта не магло не адбіцца на ягоным здароўі – былі ў яго праблемы са спіной, са страўнікам. Мы разумеем, што ягоным сваякам цяжкавата ў матэрыяльным плане – усё, што збіраюць у пасылкі і перадачы, каштуе нямала грошай. Таму ўсе сабраныя ахвяраванні мы перададзім сваякам. Тым больш, што на пачатак наступнага месяца – з 5 па 6 лютага – запланавана спатканне Яўгена з маці."

ПЦ Вясна нагадвае, журналіст, сябар ГА БАЖ Яўген Васьковіч, які з'яўляецца таксама актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", быў узяты пад варту 17 студзеня 2011 года. 18 траўня 2011 г. Ён быў асуджаны за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 года будынка Бабруйскага КДБ - па ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджанне маёмасьці ў асабліва буйным памеры) - да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэннем суда ад 12 кастрычіка 2011 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, Васьковіч быў пераведзены з калоніі №15 у Магілёве ў турму №4 г. Магілёва. 12 кастрычніка 2014 года яго зноў вярнулі ў калонію №15 у Магілёве.

Даслаць ліст падтрымкі палітвязню можна па адрасе:

212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК-15

 

 


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку