У Новы год – з надзеяй на перамены
 
 Напярэдадні Новага году сабраліся разам  усе магілеўскія дэмакратычныя актывісты.
 
Толькі на гэты раз людзі сабраліся не ў зале паседжанняў, а за святочным столом, прыбраным рознымі прысмакамі. Побач стаяла вялікая прыгажуня елка. На сустрэчу Новага года, якую вырашылі правесці ў грамадскім цэнтры “Кола сяброў”,  прыйшлі прадстаўнікі амаль усіх дэмакратычных партый і устаноў горада, грамадскія актывісты.
 
Прысутныя адзначалі, што мінулы год быў не самым лепшым. Самым цяжкім было ўзгадваць, што нават у гэтыя святочныя дні некалькі нашых сяброў вымушаны сустракаць Новы год за кратамі.
 
Але нават у такі час большасць прысутных не жадала губляць аптымізму. У большасці прамоў чулася надзея на хуткія перамены, лепшую будучыню. Менавіта гэта надзея і дапамагае людзям на нейкі час забыцца пра  надзённыя праблемы і больш гаварыць пра свае мары. 
 
А калі ў нас ёсць яшчэ людзі не згубіўшыя мару, то не ўсё так дрэнна.



.png)

Пакінуць новы каментар