Фігуранты “справы патрыётаў” на свабодзе

Пасля таго, як у адносінах да затрыманых па “справе патрыётаў” спынілі пераслед за «масавыя беспарадкі», а таксама перадалі справу ў Следчы камітэт, усе, хто праходзяць па справе і знаходзіліся за кратамі, былі вызваленыя пад падпіску аб нявыездзе.

27 чэрвеня з’явілася інфармацыя пра вызваленне Аляксандра Зімніцкага, Уладзіміра Фёдарава і Сяргея Стрыбульскага.

28 чэрвеня былі вызвалены затрыманыя па “справе патрыётаў” Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха і Віктар Данілаў.

29 чэрвеня на волю выйшлі Іван Кавальчук, Андрэй Комлік-Ямацін, Дзмітрый Новік, Андрэй Дундукоў, Аляксей Абрамаў.

30 чэрвеня выйшлі на свабоду Міраслаў Лазоўскі і Віктар Мароз.

Напачатку чэрвеня быў вызвалены Андрэй Бяляўскі, у траўні – Яўген Палтаржыцкі.

Нагадаем, шэраг маладых людзей (актывісты Маладога Фронту, колішнія сябры “Белага легіёну”, чальцы патрыятычных клубаў) напрыканцы сакавіка былі жорстка затрыманыя і змешчаныя ў ізалятары КДБ і МУС. Супраць і былі высунутыя абвінавачванні ў “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, а праз некаторы час і ў стварэнні «незаконнага ўзброенага фармавання».

Частку затрыманых актывістаў праз некаторы час вызвалілі, зняўшы ўсе абвінавачванні. Колькасць фігурантаў справы паступова змяншалася.

Выглядае на тое, што крымінальная справа, меркаванне пра сфабрыкаваны характар якой выказвалі шматлікія праваабаронцы і палітыкі, напраўду рассыпаецца. Зараз у справе, па якой праходзіць 16 чалавек, засталося толькі абвінавачванне ў стварэнні «незаконнага ўзброеннага фармавання». Тым не менш, следчы камітэт заявіў, што неабходнасці трымаць фігурантаў справы пад вартай няма.

Праваабаронцы трымалі "справу патрыётаў" на асаблівым кантролі. Напачатку чэрвеня была зроблена сумесная заява з патрабаваннем неадкладнага вызвалення фігурантаў справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку