Ці варта прызнаваць адміністрацыйную віну?!

 

Прызнаваць ці не прызнаваць адміністрацыйную віну?

Разгледзім два выпадкі:

Выпадак першы: Як пазбегнуць адміністрацыйнага арышту паводле артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП) 17.1 “Дробнае хуліганства” і 23.34 “Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання”?  

У выпадку затрымання, вы можаце не толькі пазбегнуць адміністрацыйнага арышту, але і – пры ўдалым збегу абставінаў – заплаціць мінімальны штраф  ад 0.5 да 2 базавых велічыняў.   Алгарытм паводзінаў наступны: пасля дастаўкі ў міліцыю вы маеце заявіць, што прызнаеце сябе вінаватым і патрабуеце адлюстраваць гэта ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні. Потым, пры разглядзе справы ў судзе, спаслацца на ч. 6 арт. 6.5 КоАП, якая прадугледжвае:    

“Калі фізычная асоба прызнала сваю вінаватасць у здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння і згадзілася на ўжыванне ў дачыненні да яе адміністрацыйнага спагнання і адплаты шкоды, (…), пры накладанні штрафа на фізычную асобу ўжываецца найменшы штраф, а ў выпадку адсутнасці найменшай мяжы ў санкцыі артыкула Асаблівай часткі дзейснага Кодэксу – не болей за пяць дзясятых базавай велічыні.”  

Выпадак другі:   Як заплаціць мінімальны штраф без складання пратаколу?  

У некаторых выпадках, калі супрацоўнікі органаў унутраных спраў упаўнаважаны разглядаць справы пра адміністрацыйныя правапарушэнні і самастойна накладаць адміністрацыйныя спагнанні (напрыклад, пры парушэнні ПДР, што можа быць карысна аўтамабілістам, якія падртымліваюць падобныя акцыі) вы можаце, прызнаўшы вінаватасць, пазбегнуць складання пратакола і адразу атрымаць мінімальны штраф (у адпаведнасці з арт. 6.5 КоАП).  

Гэта магчыма з-за таго, што ў некаторых выпадках, заканадаўства прадугледжвае магчымасць накладання адміністрацыйнага спагнання без складання пратакола.   Артыкул 10.8 ПВК РБ пра адміністрацыйныя правапарушэнні. “Выпадкі, калі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні не складаецца” (частка 3):  

У выпадку, калі фізычная асоба прызнае сябе вінаватай  у здзяйсненні правапарушэння і выказала згоду на ўжыванне да яго адміністрацыйнага спагнання і адплаты шкоды у выпадку яе ўчынення, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні не складаецца. Асоба, упаўнаважаная скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, выносіць пастанову аб накладанні адміністрацыйнага спагнання, якое ўваходзіць у законную сілу з моманта яго вынясення. (…)

На жаль, да найбольш “папулярных” артыкулаў 17.1 і 23.34 гэта не датычыцца,  бо гэтыя справы разглядаюцца выключна судом. Варта адзначыць, што шматлікія актывісты і праваабаронцы выступаюць супраць тактыкі, якая прадугледжвае прызнанне вінаватасці. Затрыманы чалавек часцей за ўсё не здзяйсняе аніякага проціпраўнага дзеяння, а наадварот,  карыстаецца са свайго канстытуцыйнага права на свабоду сходаў, свабоду слова і правам на распаўсюд інфармацыі.    

Прыведзеныя вышэй парады – выключна магчымасць абароны ў выпадках, калі ў вас ёсць намер пазбегнуць адміністрацыйнага арышту.   Вам вырашаць – ці выкарыстоўваць падобную тактыку абароны ці не.