5 прычын напісаць Статкевічу: Мікалай Статкевіч – заснавальнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў

20-годдзе ўтварэння Беларускага  згуртавання  вайскоўцаў. Мікалай Статкевіч сустрэў гэты юбілейны дзень у турме...

20 жніўня 1991 года. У Маскве — путч, гэкачэпісты.

А ў гэты дзень у Мінску  падчас  мітынгу на  плошчы  Леніна дэмакратычна настроеныя афіцэры і вядомыя грамадскія дзеячы заявілі аб стварэнні Беларускага згуртавання  вайскоўцаў. Была пастаўлена задача — спрыяць ажыццяўленню вайсковай рэформы, абароне дэмакратыі і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусі, правоў беларускіх вайскоўцаў, выхаванню патрыятызму і нацыянальнай годнасці.

Вытокам БЗВ быў рух патрыятычных вайскоўцаў, якія ўваходзілі з 1989 г. у гурткі Таварыства беларускай мовы ў Барысаве, Бярозе, Мінску, Казахстане, Маскве, Цверы і інш. Сябрамі арганізацыі былі Артур Вольскі і Алег Труcаў.

Старшынёй быў абраны Мікалай Статкевіч. 

У арганізацыю ўвайшлі вайскоўцы з розных родаў войск,былыя вайскоўцы сапраўднай службы або ў адстаўцы. Былі створаны суполкі ў гарнізонах і вайсковых аддзелах.

БЗВ прымала ўдзел ў распрацоўцы дакументаў, накіраваных на фарміраванне беларускага войска і правядзенне вайсковай рэформы: правяло рэспубліканскую акцыю «Урок патрыятызму», у межах якой падрыхтаваны і змешчаны ў перыядычным друку кароткі нарыс вайсковай гісторыі Беларусі «Забытая слава» (1992). У сакавіку 1992 выступіла ініцыятарам і арганізатарам падпісання «Антыкрызіснага пагадненні супраць знешняй пагрозу суверэнітэту Рэспублікі Беларусь», якое аб'яднала ўсе патрыятычныя сілы рэспублікі. 

У верасні 1992 года  Мікалай Статкевіч выступіў ініцыятарам прысягі членаў БЗВ і афіцэраў запаса на вернасць Беларусі. Гэта шматтысячная грамадская акцыя прымусіла ўрад прывесці да прысягі на вернасць нашай краіне ўсіх афіцэраў сілавых структур.

“Абывацелям запомніўся відовішчны марш сябраў БЗВ пад барабанны бой напярэдадні ўгодкаў абвяшчэння БНР у 1993 годзе. Сябры кожнай раённай арганізацыі, у якія ўваходзілі ад 30 да 100 чалавек, маршыравалі пад сваімі харугвамі,” – пісала газета “Народная Воля”.

Пасля гэтага напалоханы міністр абароны Павел Казлоўскі пачаў гаварыць, што ў краіне нібыта з’явіліся нейкія баевікі.

Праз 2 гады Міністэрства абароны выдала загад з патрабаваннем вызначыцца — альбо служба ў войску, альбо сяброўства ў БЗВ.  Тады амаль усе актывісты БЗВ заплацілі за сваю дзейнасць: іх звольнілі з войска без уліку званняў і заслуг. 

Напісаць Міколу Статкевічу: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а турма № 4

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку