5 прычын напісаць Статкевічу: Тры гады без вясны

Мікалай Статкевіч ужо тры гады не бачыў вясны... Не бачыў у абсалютна прамым сэнсе - перад яго вачамі толькі муры і кавалачак неба праз краты...

"Мікола тры гады не бачыў вясны... У абсалютна прамым сэнсе - толькі муры і кавалачак неба праз краты... У яго было крыху лета і восень ў 2011-м... І ўсё..." - напісала ў Фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

- Я сёння атрымала ліст ад Мікалая, - кажа Марына, - у якім ён дзякуе за новы тэлевізар, які два тыдні таму яму перадала, дзякуючы сябрам-аднапартыйцам. Пасля новага году яму, нарэшце, дазволілі тэлевізар... Да гэтага ён мог толькі радыёкропку слухаць некалькі гадзін на дзень. Дык вось, ён перадаў падзяку і напісаў, што, дзякуючы гэтаму, ведае цяпер, "што у вас ужо новае лісце на бярозах з'явілася".

Уявіць страшна, што чалавек лісце на дрэвах бачыць толькі ў сюжэтах з навін. І тое - радасць, бо мінулыя дзве вясны, акрамя муроў і неба праз краты, не меў і гэтага.

Марына Адамовіч паведаміла таксама, што працягваюцца праблемы з ліставаннем - апошнім часам лісты з турмы даходзяць праз адзін.

- Якой логікай кіруецца мясцовая адміністрацыя, зразумець цяжка, -зазначае жонка Мікалая Статкевіча, - бо лісты, у якіх ён паўтарае змест канфіскаваных, да мяне даходзяць. Мабыць, проста, загадалі праз адзін "прапускаць", вось і шчыруюць.

Адазваўся палітвязень і на няспраўджаныя аптымістычныя чаканні вызвалення на Вялікдзень:

"Шчыра кажучы, вельмі здзівілі дастаткова масавыя, як я зразумеў, чаканні вызвалення на Вялікдзень. "БГ" нават апытанне на сайце рабіла. Андрэя і Дзіму вызвалілі на Вялікдзень выпадкова. Проста, цягнулі з разглядам іх прашэнняў у спадзяванні, што я і Зміцер далучымся. І дацягнулі да паседжання камісіі па памілаваннях, якая засядае двойчы ў год - у сярэдзіне вясны і ў сярэдзіне восені. І пры чым тут Вялікдзень? Гэта ж так нехарактэрна для праваслаўных атэістаў".

 

Паводле http://www.statkevich.org/news.php

 

Напішы ліст  Міколу Статкевічу:

212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а турма № 4

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку