Reply to comment

Юрый Рубцоў хоча спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды у памеры 125 мільёнаў рублёў і перадаць яе выдавецтву “Логвінаў”.

Жыхар Гомеля Юрый Рубцоў, які зараз адбывае пакаранне на “хіміі” ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, накіраваў іскавую заяву ў суд Савецкага раёна Мінска аб спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды. Адказчыкам у зыску заяўнік пазначыў суддзю Кірыла Палулеха, паведамляе сатй spring96.org.

Падрыхтаваць іск палітвязню дапамог праваабаронца Леанід Судаленка.

У іску Юрый Рубцоў указвае, што 28 красавіка 2014 года адказчык, суддзя Савецкага раёна Мінска Кірыла Палулех, разглядаючы адміністрацыйны матэрыял па абвінавачванні жыхара Гомеля ў здзяйсненні правапарушэнняў, прычыніў значную маральную шкоду. Менавіта – пачаў у дачыненні да Юрыя Рубцова ажыццяўленне правасуддзя, нягледзячы на той факт, што перад суддзёй супрацоўнікі міліцыі, якія канваіравалі “правапарушальніка” прадставілі яго ў адных штанах – па пояс распранутым.

“Адказчык Кірыл Палулех прыступіў судзіць мяне ад імя Рэспублікі Беларусь па пояс голага, тым самым праявіў поўную непавагу да мяне, як да чалавека, дастаўленага ў суд для разгляду справы аб правапарушэнні. Дзеянні і паводзіны адказчыка пры выкананні службовых абавязкаў зняважылі маю чалавечую і грамадзянскую годнасць, прымусілі адчуць перад дзяржаўнымі сімваламі, а менавіта гербам і сцягам, прыніжэнне і сорам, а таксама бездапаможнасць і безабароннасць перад свавольствам і ўседазволенасцю чыноўніка, апранутага ў судзейскую мантыю. Я быў пастаўлены адказчыкам ва ўмовы адчаю і безвыходнасці, бо быў вымушаны стаяць перад судом, перад дзяржаўнымі сімваламі па пояс голым, пры гэтым, акрамя супрацоўнікаў міліцыі, мяне ў такім выглядзе бачылі суддзя, сакратар судовага пасяджэння і адвакат”, – звяртае ўвагу заяўнік.

Ён нагадвае, што суддзя пры разглядзе справы дазволіў сабе кідаць у яго бок рэплікі кшталту “Чаго вы тут трасеце сваімі сіськамі!”. Тым самым суддзя прынізіў чалавечую і грамадзянскую годнасць Юрыя Рубцова, падарваў веру ў тое, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца дэмакратычнай і прававой дзяржавай, в чалавек, яго правы і свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай дзяржавы.

Па дадзеных вышэйпералічаных фактах жыхар Гомеля звяртаўся да старшыні Вышэйшай кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Вярхоўнага суда, адкуль 19 студзеня 2015 паведамілі аб заканчэнні тэрмінаў прыцягнення адказчыка да дысцыплінарнай адказнасці. "Такім чынам, Вышэйшая кваліфікацыйная калегія суддзяў Вярхоўнага суда не аспрэчвае апісаных мною фактаў паводзін адказчыка пры выкананні службовых абавязкаў," – прыйшоў да высновы заяўнік.

Памер маральнай шкоды палітвязень ацэньвае ў 18 сярэднямесячных беларускіх заробкаў, які на дзень прычынення маральнай шкоды складаў 6,9 мільёны рублёў. У цвёрдым грашовым выразе памер маральнай шкоды для спагнання – больш за 124 мільёны рублёў, і яшчэ расходы на пошліну.

“Пасля ўступлення ў законную сілу рашэння суда па дадзенай грамадзянскай справе прашу пералічыць спагнаныя грашовыя сродкі на карысць выдавецтва “Логвінаў”, – просіць суд заяўнік.


 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.