Reply to comment

На пахаванне вядомага у Баранавічах грамадскага дзеяча, сябра Рады Руху "За Свабоду" прыйшлі сваякі, шматлікія сябры, вучні, былыя калегі і паплечнікі.

Віктара Сырыцу ў апошні шлях праводзілі больш за паўтары сотні чалавек, сярод якіх былі Аляксандр Мілінкевіч, Юрась Губарэвіч, Алесь Міхалевіч, Алена Анісім, Алесь Лагвінец, Алесь Жучкоў, Аляксей Кавалец, Рыгор Грык, Сяргей Бахун, Алесь Марчанка, Таццяна Равяка, Анжэліка Камабалава, Сяргей Гоўша і іншыя. На развітанне было сказана шмат шчырых цёплых словаў.


Вядомы гісторык, даследчык, патрыёт Віктар Сырыца раптоўна памёр 9 лістапада. Краязнаўца меў шмат публікацый у перыядычных выданнях, некаторы час працаваў у школе, потым - намеснікам дырэктара Баранавіцкага недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага каледжа. Але найбольшы ўклад у жыццё рэгіёна, у адраджэнне Беларушчыны Віктар Антонавіч унёс як сябра Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны і нязменны старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ, якую ўзначальваў 18 год.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.