Прысуд Андрэю Клімаву пакінулі бяз зьменаў

01c2a29eb7.jpg

Сёньня Менскі гарадзкі суд разгледзеў кассацыйную скаргу на пастанову Цэнтральнага райсуду сталіцы, згодна з якой па палітычна матываванай крымінальнай справе на два гады калёніі строгага рэжыму быў асуджаны палітык і публіцыст Андрэй Клімаў.

 

Паседжаньне праходзіла ў закрытым рэжыме. Зразумела. што вышэйшая інстанцыя не знайшла падставаў для адмены пакараньня, прысуд застаўся бязь зьменаў.

Нагадаем, што ўплывовая праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” прызнала Андрэя Клімава Вязьнем сумленьня, а прысуд па арт. 361 КК РБ выносіўся ўпершыню і за публікацыю ў інтэрнэце.

 

Па інфармацыі ПЦ ВЯСНА