СТЫПЕНДЫІ ФОНДУ ІМЯ КОНРАДА АДЭНАЎЭРА
 
 Галоўным напрамкам працы Фонду Конрада Адэнаўэра ў Беларусі з’яўляецца падтрымка тых грамадскіх сілаў, што імкнуцца да пабудовы свабоднай, дэмакратычнай і прававой Беларусі, якая зойме пачэснае месца ў еўрапейскай супольнасці дзяржаваў.
Стыпендыяльная праграма Фонду з’яўляецца часткай гэтай падтрымкі і накіравана на падвышэнне кваліфікацыі ды стварэнне спрыяльных умоваў для навуковай працы маладых спецыялістаў і даследчыкаў з Беларусі, якія прыймаюць актыўны ўдзел у палітычным і грамадскім жыцці краіны.
 
-          Вы маеце вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра або / і спецыяліста) і жадаеце працягнуць навучанне ў магістратуры або дактарантуры / правесці навуковае даследванне ў адным з універсітэтаў Германіі?
-          Вы малады і валодаеце нямецкай мовай?
-          Вы актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім і / або палітычным жыцці Беларусі?
-          Вы падзяляеце ідэі і каштоўнасці Фонду імя Конрада Адэнаўэра?
 
Запрашаем Вас прыняць удзел у конкурсе на атрыманне стыпендыі Фонду імя Конрада Адэнаўэра!
Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковых даследванняў у Германіі ў такіх абласцях ведаў, як сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, права, журналістыка, еўрапейскія даследванні і інш. (вобласці ведаў не абмяжоўваюцца гэтым спісам).
Крытэры адбору стыпендыятаў:
-          Выбітныя поспехі пад час навучання ў сярэдняй школе і ВНУ
-          Добрае веданне нямецкай мовы
-          Узрост да 30 гадоў
-          Асабістыя якасці / матывацыя
-          Актыўны ўдзел у палітычным і / або грамадскім жыцці Беларусі
 
Больш падрабязная інфармацыя (на нямецкай мове):
-          Праграма ФКА па садзейнічанні таленавітым спецыялістам
-          Правілы надання стыпендый
-          Формы: анкета, рэкамендацыя, асабістая рэкамендацыя
-          Кантрольны спіс дакументаў
 
Для ўдзелу ў конкурсе стыпендый неабходна даслаць поўны пакет дакументаў (гл. Правілы надання стыпендый, стар.4-5) да 15 ліпеня 2013 года на адрас беларускага прадстаўніцтва Фонду:
Konrad-Adenauer-Stiftung
Auslandsbüro Belarus
Totoriu g. 21
LT-01121 Vilnius, Litauen
Пасля папярэдняга адбору найлепшыя кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў адборачным семінары, які адбудзецца ў Вільне ў другой палове верасня 2013 г.. Канчатковае рашэнне пра вынікі адбору будзе паведамлена кандыдатам пасля семінару ў пісьмовай форме.
У выпадку ўзнікнення пытанняў, калі ласка, звяртайцеся да нас па тэлефонах: (+370) 5 2629475, 2122294 або па электроннай пошце:[email protected].



Post new comment