У сталічных выбаркамах толькі каля 2% апазіцыі

Улады працягваюць дыскрымінаваць дэмакратычных актывістаў пры фармаванні выбарчых камісіяў. Каардынатар кампаніі назірання Дзяніс Садоўскі лічыць, што зменаў у правядзенні выбараў няма і “хутчэй за ўсё, рыхтуюцца фальсіфікацыі”.

Каардынатар кампаніі назірання “Права выбару” Дзяніс Садоўскі прысутнічаў на пасяджэнні, дзе абвяшчаўся склад агульнагарадской і тэрытарыяльных мінскіх выбарчых камісій. Ад дэмакратычных сілаў туды ўвайшлі толькі тры чалавекі. Усяго ж у сталічных камісіях 130 чалавек, паведамляе Еўрарадыё.

“Пасля аналізу складу камісій на папярэдніх выбарах і на будучых выводзіцца цікавая лічба: 65% ад усіх сябраў застаюцца тымі ж самымі. Толькі касметычна замяняюцца прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадскіх арганізацый, якія выглядаюць падстаўнымі. Амаль ніякіх магчымасцяў рэальна трапіць у склад выбарчых камісій у большасці прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і ўвогуле грамадскасці няма”, – перакананы Садоўскі.

Назіральнік лічыць, што выбары прэзідэнта плануюцца па той жа самай схеме, як і ў 2010 годзе.

“На жаль, мы канстатуем факт, што ніякіх сур’ёзных зменаў няма. І хутчэй за ўсё, можна зараз казаць, што рыхтуюцца тыя ж самыя фальсіфікацыі, якія былі”, – мяркуе Садоўскі.

У Мінскі гарадскі выбаркам ад Партыі БНФ увайшоў Зміцер Каспяровіч, прадстаўнік БСДП(Г) трапіў у Заводскі выбаркам, а “Справядлівага свету” – у Савецкі.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.