У Мінску аштрафавалі за акцыю супраць расійскіх вайсковых базаў

Суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядаў адміністрацыйныя справы ў адносінах да першага намесніка старшыні Руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча і кіраўніка Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.

Суддзя сп. Шабуня пакарала палітыкаў штрафамі па 20 базавых велічынь за парушэнне артыкула 23.34. Адміністрацыйнага кодэкса ("парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў").

Судовы працэс, паводле меркавання актывіста Алеся Марчанкі, не выглядаў бесстароннім. Былі апытаныя толькі сведкі з боку міліцыі (зацікаўлены бок), а таксама было адхілена хадайніцтва Юрася Губарэвіча наконт прагляду відэазапісу. Апытаныя сведкі не маглі нават назваць прозвішчы сваіх калегаў-міліцыянтаў, які пісаў пратакол падчас акцыі і рабіў папярэджанні прамоўцам падчас сустрэчы з выбарцамі.

Таксама міліцыянты не змаглі ўцямна адказаць, ці яны трапілі на сход выпадкова ці былі накіраваныя сваім непасрэдным начальствам.

"Склалася ўражанне, што прысуд прадвызначаны, паколькі суддзя нават не адрэагавала на рэпліку старшыні Партыі БНФ, што ён быў арганізатарам мерапрыемства. Бо давялося б перакваліфікаваць абвінавачванне і даваць больш суровае пакаранне", - каментуе сітуацыю Алесь Марчанка, які прысутнічаў на працэсе.

Нягледзячы на ўсе нестыкоўкі ў паказаннях сведкаў і дзіўныя акалічнасці, суддзя палічыла віну Юрася Губарэвіча і Аляксея Янукевіча ва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі цалкам даказанай.

Улады караюць палітыкаў і актывістаў за акцыю супраць расійскіх вайсковых базаў не ўпершыню. Раней за ўдзел у народным сходзе супраць размяшчэння ў Беларусі вайсковых базаў 4 кастрычніка пакаралі Алеся Таўстыку, Алеся Марачкіна, Вячаслава Сіўчыка, Міколу Статкевіча, Анатоля Лябедзьку, Уладзіміра Някляева.

Падчас выбарчай кампаніі праводзілася вялікая колькасць сустрэчаў грамадзянаў з кандыдатамі ў прэзідэнты, іх камандамі і памочнікамі-агітатарамі, але прэтэнзіі выстаўляюцца (і выносяцца пакаранні) толькі да ўдзельнікаў сустрэч з апазіцыйнымі палітыкамі, што безумоўна сведчыць пра іх дыскрымінацыйны характар.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.