by | en

Падпішыся на рассылку

Маніторынг па рэгіёнам

Syndicate content

Нашыя банэры

Ня бойцеся. Спэцвыпуск.Красавік

Ня бойцеся. Спэцвыпуск. Красавік

Навіны

"Прызыўнікі" (абноўлена)

Вядомыя чатыры асноўныя формы пазбаўленьня ад “непажаданых” людзей у недэмакратычным грамадзтве: забойства, турма, зьмяшчэньне ў псыхіятрычнай клініцы і прызыў у войска насуперак заканадаўству. Апошнія дзесяцігодзьдзі ў Беларусі практыкаваліся толькі першыя дзьве формы, але зараз ўсё актыўней як сродак рэпрэсій пачынае ўжывацца прызыў у войска. Вядомы выпадкі яшчэ пасьля прэзідэнцкай кампаніі 2006 году, калі летнім прызывам на тэрміновую службу накіравалі некалькі актывістаў. Вядома, што падчас прызыўных мерапрыемстваў адбываліся шматлікія парушэньні, у тым ліку – ціск на мэдыкаў з боку супрацоўнікаў спэцслужбаў.

13/10/2009 - 19:21 / Падрабязьней

Сябры “Салідарнасьці” павіншавалі дзеячоў беларускай культуры

Cябры Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць“ і Руху “За Свабоду” павіншавалі з Навагоднімі і Каляднымі сьвятамі шаноўных пісьменьнікаў і дзеячоў беларускай культуры.

28/01/2010 - 15:08 / Падрабязьней

Тарас Сурган , сябра Каваленкі, асуджаны на 7 сутак

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Т. Цыганкова прызнала яго вінаватым у хуліганстве – нецэнзурнай лаянцы.

15/01/2010 - 10:06 / Падрабязьней

Беларускі і эстонскі ўніверсітэты: я адчуў розніцу

Першы — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе я вучыўся да 2008 года. Другі — Тартускі, у якім я навучаюся цяпер.

14/01/2010 - 17:41 / Падрабязьней

Затрыманы Барыс Хамайда

На цэнтральнай плошчы Віцебска сёння быў затрыманы актывіст партыі КХП‑БНФ Барыс Хамайда. Чалавек выйшаў на плошчу, каб пачаць збор сродкаў у падтрымку арыштаванага Сяргея Каваленкі.

12/01/2010 - 14:52 / Падрабязьней

Затрыманы прыяцель Сяргея Каваленкі – яго схапілі, калі выносіў смецце

У суботу, 9 студзеня, быў затрыманы знаёмы Сяргея Каваленкі актывіст «Маладой Беларусі» Тарас Сурган. Ён затрыманы быў у той момант, калі выносіў з хаты смецце.

10/01/2010 - 11:06 / Падрабязьней

Сяргею Каваленку пагражае да шасьці гадоў турмы

Супраць актывіста, які 7 студзеня вывесіў сцяг на галоўнай гарадской ялінцы ў Віцебску, распачалі крымінальную справу.

09/01/2010 - 15:00 / Падрабязьней

У палаце прадстаўнікоў не вераць у Дзеда Мароза, а прызнаюць толькі Снягурку

Незарэгістраваная арганізацыя Дзядоў Марозаў і Снягурак заклікала выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкул 193-1.

22/12/2009 - 18:38 / Падрабязьней

У Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцы перадалі петыцыю ўладам

10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасці ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакарання, які расцэньваецца як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Копія звароту перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

10/12/2009 - 12:53 / Падрабязьней

Плянаваньне кампаніі салідарнасьці

 У камітэце абароны рэпрэсаваных адбылася сустрэча з бацькамі Тацяны Шапуцькі, а таксама актыўнымі бацькамі, сярод якіх Тацяна Кім, Соф’я Афнагель і інш.

09/12/2009 - 12:32 / Падрабязьней

У абароны Таццяны Шапуцькі: заява выпускнікоў аддзялення паліталогіі БДУ

Кафедра паліталогіі Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэта з’яўляецца гістарычным цэнтрам айчыннай палітычнай навукі, які шмат у чым перадвызначыў развіццё гэтай дысцыпліны ў Беларусі. Выпускнікі аддзялення паліталогіі нашага ўнівэрсітэта займаюць пасады у дзяржаўных органах, палітычных партыях і грамадскіх аб’яднаннях, плённа працуюць у акадэмічнай сферы ў якасці выкладчыкаў і навуковых даследчыкаў. Дасягненні кафедры па стварэнні палітычнай навукі як галіны ведаў у Беларусі бясспрэчныя.

09/12/2009 - 08:44 / Падрабязьней

Зьмітра Дашкевіча выкралі і вывезьлі пад Плешчаніцы

Аб 11-й гадзіне ў суботу лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча схапілі невядомыя, як толькі ён адчыніў дзьверы сваёй кватэры, што на Партызанскім праспэкце ў Менску. Дашкевіча закінулі ў машыну і павезьлі за горад.

06/12/2009 - 14:14 / Падрабязьней

Таццяну Шапуцьку адлічылі з юрфаку БДУ

Прэс‑сакратарку «Маладога фронту» Таццяну Шапуцька 3 снежня была адлічаная з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Яна навучалася на другім курсе юрыдычнага факультэту па спецыяльнасці «юрыст‑палітолаг».

03/12/2009 - 16:36 / Падрабязьней

Тры арышты за яйкі ў "рэжым"

У Заводзкім судзе Менску судзяць актывістаў руху “Маладая Беларусь” Андрэя Кузьмінскага, Паўла Пракаповіча, Насту Машчаву і Ягора Баброва. Суд на Настай Машчавай перанесены. Ягора Баброва і Паўла Пракаповіча пакаралі 15 суткамі арышту, Андрэя Кузьмінскага - 7.

03/12/2009 - 12:01 / Падрабязьней

Грамадзкая кампанія "Атрымай статут свайго ўнівэрсытэту"

МПГ "Студэнцкая Рада" у межах кампаніі "Атрымай Статут свайго унівэрсытэту" праводзіць маніторынг наяўнасьці папяровых вэрсіяў Статуту й Правілаў унутранага распарадку ў дэканатах, бібліятэках, а таксама на стэндах і сайтах унівэрсытэтаў.

02/12/2009 - 22:07 / Падрабязьней

Схоплены Артур Фінькевіч

На вуліцы Убарэвіча ў Мінску (Чыжоўка) да моладзевага лідэра шэсць чалавек у цывільным.

27/11/2009 - 15:10 / Падрабязьней

Міколу Аўтуховіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту

Інфармацыю пра тое, што прадпрымальніку з Ваўкавыску Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту пацьвердзіў Радыё Свабода ягоны адвакат Павал Сапелка. Адвакат быў не шматслоўным, спаслаўшыся на падпіску, якую даў сьледчым.

21/11/2009 - 17:02 / Падрабязьней

Прэмія за лепшую мультыплікацыю і роспіс на будынку

Пад час “Эўрапейскага форуму ў файе ПК МАЗу былі разгорнуты стэнды, якія ўвасабляюць творчасьць лаўрэатаў прэміі “За Свабоду думкі” – народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, пісьменьніка Ўладзімера Арлова, незалежнага мастака Алеся Пушкіна. Яны ж сталі сябрамі ганаровага журы, якое ацэньвала працы, прысланыя моладьдзю на конкурс “Мая Эўрапейская Беларусь”, абвешчаны Камітэтам абароны рэпрэсаваных “ Салідарнасьць”.

18/11/2009 - 12:26 / Падрабязьней

Адпусцілі без пратаколаў

Лідэраў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Настассю Палажанку і Мікалая Дземідзенку, затрыманых у Мінску 7 лістапада, адпусцілі без складання пратаколаў.

08/11/2009 - 21:39 / Падрабязьней

Менск. Карэтнікаў, Скуратовіч і Лёвін

Учора таксама былі затрыманы на некалькі гадзінаў сябры «Правага альянсу» Юрась Карэтнікаў, Аляксей Скуратовіч і Сяргей Лёвін. Спадар Карэтнікаў апавёў: «Мы, каля 45 чалавек, спрабавалі прайсьці да помніку, каб ускласьці вянок зроблены нашымі мастакамі з калючага дроту і аплеценага стужкамі «Кату ад беларусаў» і «Не забудзем!Не даруем!» Нас блякавалі і не прапусьцілі супрацоўнікі службы бясьпекі прэзыдэнта. Нас папрасілі праехаць у Кастрычніцкі РУУС. Было канфіскавана тры з паловай тысячы інфармацыйных улётак пра «Правы альянс», а таксама гэты вянок».

08/11/2009 - 10:45 / Падрабязьней

Затрыманьне маладафронтаўцаў

Сябры Маладога Фронту Наста Палажанка й Мікола Дземідзенка затрыманыя раніцою 7-га лістапада й дастаўленыя ў адзьдзяленьні міліцыі.

07/11/2009 - 13:30 / Падрабязьней

Прысуд вілейскім актывістам пакінулі без зменаў

6 лістапада Мінскі абласны суд не задаволіў скаргі актывістаў дэмакратычнага руху з Вілейскага раёна Аляксея Сюдака, Уладзіміра Малерчука і Алеся Наркевіча.

06/11/2009 - 16:43 / Падрабязьней

« February 2010
Mo Tu We Th Fr Sa Su
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

 

                     

 

                 

 

Рух «За Свабоду»

Будзьма разам!

Выпадковае фота

16.05.2008

Найбольш частыя пытанні

All FAQs

© 2006-2010 Salidarnasc