Дашлі паштоўку салідарнасці!

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.

Спіс арыштаваных патрыётаў, якія з’яўляюцца фігурантамі справы аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” знаходзіцца тут.

Таксама варта падтрымаць паштоўкай альбо лістом Вячаслава Касінерава, які зараз знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага ў сувязі з тым, што яму прад’яўлена абвінавачванне паводле ч.1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса – хуліганства.

Пераследуюць Касінерава за смелы перформанс «супраць міліцэйскага бязмежжа». Каля цэнтральнага будынку Міністэрства ўнутраных спраў актывісты накінулі пятлю на шыю скульптуры ахоўніка правапарадку царскіх часоў гарадавога, які, паводле арганізатараў акцыі, сімвалізуе паліцэйскую дзяржаву.

Адрас для ліставання вязням ізалятара КДБ: 220050 Мінск, а/с 8.

Адрас СІЗА №1: 220030 Мінск, Валадарскага, 2.

Дасылаць лісты і паштоўкі са словамі падтрымкі варта і тым, хто адбывае доўгія адміністратыўныя арышты. Яшчэ 6 дзён будзе знаходзіцца за кратамі кіраўнік «Арт-сядзiбы» Павал Белавус і сустрашыня БХД Павал Севярынец.

Да 14 красавіка будзе адбываць 20-суткавы арышт бард Зміцер Захарэвіч.

Да 19 красавіка ў вязніцы застанецца актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў, якога пакралі 25 суткамі арышту.

Падтрымаць гэтых людзей, ды іншых, хто адбывае адміністратыўны арышт, можна паштоўкай ці лістом на адрас: 220089, Мінск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36.

Да 10 красавіка ў віцебскім ізалятары (210038 Віцебск, пр. Маскоўскі, 59а) будуць знаходзіцца Леанід Свецік і Кастусь Мардзвінцаў.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку