Акцыі салідарнасці
Дзень народзінаў БНР адсвяткавалі ў Магілёве
Магілеў у 1918 годзе быў першым і адзіным губернскім горадам Беларусі, які аб‘явіў аб сваёй падтрымцы Беларускай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым гістарычным факце з гонарам ўзгадвалі грамадскія актывісты Магілева падчас сустрэчы 25 сакавіка 2013 года ў грамадскім цэнтры “Кола сяброў”.
Чытаць далей
Дзень Волі
24 сакавіка апазіцыя і прыхільнікі дэмакратычных перамен адзначылі Дзень Волі — 95-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У Мінску прайшлі санкцыянаваныя ўладамі шэсце і мітынг.
Чытаць далейУ Маладзечне таксама правялі акцыю «Хваля салідарнасці»
У Маладзечне 21 сакавіка ў рамках кампаніі «Хваля салідарнасьці» апазіцыйнымі актывістамі былы распаўсюджаная па горадзе інфармацыя пра палітвязняў.
Напрыканцы дня прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ і праваабаронцы памаліліся за палітвязьняў ля памятнага знака «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі».
Чытаць далейУладзімір Лемеш: “Лісты салідарнасці граюць асаблівую ролю ў жыцці беларусаў”
На сядзібе партыі БНФ (г. Менск, вул. Чарнышэўскага, 3-39) працягваецца выстава «Лісты з няволі». Адзін з арганізатараў мерапрыемства, грамадскі актывіст Уладзімір Лемеш адзначае, што пасля падзей 19 снежня 2010 года, калі ў турмы былі змешчаны дзясяткі апанентаў рэжыму, лісты палітзняволеных сталі часткай шматпакутнай гісторыі нашай краіны. Доўгі час ад зняволеных не было амаль аніякай інфармацыі, рэдкія адказы былі сапраўдным шчасцем і гісторыяй, якой варта падзяліцца.
Чытаць далейУ Чэхіі пройдзе марафон салідарнасці з палітвязнямі
Беларускі дом у Празе выступіў з ініцыятывай правядзення ў Чэхіі марафона салідарнасці пад лозунгам «Свабоду палітвязням у Беларусі».
Першая акцыя пройдзе 25 сакавіка і будзе прысвечаная Змітру Дашкевічу, якога больш за два гады незаконна ўтрымліваюць за кратамі, паведамляе сайт арганізацыі.
Чытаць далей