Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Былыя палітзняволеныя і сваякі вязняў сумлення патрабуюць адклікаць з Беларусі пасла Ізраіля Іосіфа Шагала. Зварот з такім патрабаваннем адпраўлены прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу, прэм'ер-міністру Бэньяміну Нетаньяху і старшыні кнесета Юлію-Ёэлю Эдэльштэйну.

    Такім чынам былыя палітзняволеныя і сваякі вязняў сумлення адрэагавалі на скандальную заяву Шагала, які назваў беларускіх палітзняволеных «крымінальнікамі».

  • Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты, а сёння палітвязня Мікалая Статкевіча расказала «Салідарнасці» гісторыю іх кахання.
     

    Марына Адамовіч не раз адмаўлялася гаварыць пра асабістае. І прычыну зразумець можна: чалавек яна закрыты. Але напярэдадні Дня закаханых зрабіла выключэнне.

    — Наша знаёмства адбылося вельмі даўно — на пачатку 90-х. Памятаю, сябры задурылі мне галаву пра тое, які класны хлопец Мікола Статкевіч.

  • Былому палітвязню, Змітру Дашкевічу прыйшла позва на разгяд справы аб адміністратыўным правапарушэнні ў Першамайскім судзе на 30 снежня.

    Зараз над Дашкевічам ўсталяваны прэвентыўны нагляд, паводле якога палітык мусіць двойчы на месяц адзначаца ў аддзяленні міліцыі, не наведваць пэўныя грамадскія месцы і ўстановы, а таксама ад 20-й гадзіны вечара і да 6-й ранку знайходзіцца дома.


    "Прыйшла позва. За тое ж, за што наклалі парушэнне прэвентыўнага нагляда. Цяпер могуць даць альбо штраф альбо суткі. Сам я судовай сістэме не давяраю. І не думаю, што суд можа быць цяпер справядлівы. Тут бывае так: прызнаёш віну - штраф. Не прызнаёш - 15 сутак і ўсё. А працаваць трэба і жонка цяжарная. Вось, што за нялюдзкія ўмовы створаны?"

    Гэтаксама Дашкевіч адзначыў, што маецца верагоднасць працягу нагляда над ім, альбо нават ускладнення ўмоў нагляда.

  • Арыштаваны 20 снежня за акцыю на гадавіну Прэзідэнцкіх выбараў 2010 года на 15 сутак Максім Вінярскі, будзе сустракаць Каляды і Новы год за кратамі, у Цэнтры Ізаляцыі Правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна. Пакуль мінсукі будуць сустракаць святы і казаць святочныя віншаванні, Вінярскі трымае галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага арышту.

    Павіньшаваць вязня можна па адрэсе:

    220089, Мінск, 1-ы зав. Акрэсціна, 36А, ЦІП

  • "Суд на каляды". Чарговая частка падобнага трылера адбудзецца ў панядзелак у сталіцы Беларусі. Суд Маскоўскага раёна распачне а 14.20 разгляд адміністратыўнай справы прадпрымальніка Алеся Макаева

    На Макаева быў складзены адміністратыўны пратакол за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі ўшанавання герояў Слуцкага Збройнага Чына (Антыбальшавіцкага паўстання ў 1920 годзе). Амаль што месяц супрацоўнікі праваахоўных ворганаў "рыхтавалі" справу, рапатры і пратаколы да разгляду. Нарэшце разгляд справы прызначылі напярэдадні Раства і Новага Году.

    "Складаецца такое ўражанне, што хутка за тое, што дзіцёнак прынясе кветкі любімагу пісьменніку ці нават дзядулі на могілку яго змогуць арыштаваць ці аштрфаваць..." - сумна пракаментаваў падзею прадпрымальнік.

    Запрашаем усіх неабыякавых людзей падтрымаць прадпрымальніка і прыйсці на суд які мае пачацца а 14.20 па адрэсе: пр-кт Газеты Праўда 27.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS