Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • З дзевятага па 25 траўня 2014 года ў Беларусі будзе праходзіць чэмпіянат свету па хакеі. У дзень адкрыцця чэмпіянату Беларусь таксама будзе адзначацца шэсцьдзесят дзевятая гадавіна Перамогі над фашысцкай Германіяй, якая паклала канец Другой згубнай вайне.   Мы звяртаемся да Вас з просьбай аб правядзенні спецыяльнай амністыі, прымеркаванай да адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі і Дню Перамогі, падчас якой будуць вызваленыя Ігар Аленевіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Андрэй Гайдукоў, Эдуард Лобаў, Васіль Парфянкоў, Арцём Пракапенка, Мікалай Статкевіч і Яўген Васьковіч.  
  • Паводле праваабаронцы Алёны Красоўскай-Касьпяровіч, ад Андрэя Бандарэнкі з Валадаркі пачалі прыходзіць лісты. «Напісаў, што сядзіць у двухмеснай камэры з эканамістам. У апошнім лісце паведаміў, што ім выдалі станкі для галення, мыла і туалетную паперу. Спачатку ацэньваў умовы ўтрыманьня на 7 балаў па дзесяцібальнай сыстэме, а цяпер лічыць, што наблізіліся да 9. Настрой нармальны, са здароўем усё ў парадку. Канешне, непакоіцца за сям’ю. Перадачы яму мы перадаём. Адвакат з ім сустракаецца», — кажа Алёна Красоўская-Каспяровіч.

  • Як стала вядома актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, адміністрацыя Магілёўскай турмы пачала аказваць усебаковы ціск на палітвязня Яўгена Васьковіча праз асуджаных. Інтэрнэт-сайт БХД спасылаецца на крыніцы ў магілёўскай турме №4.

  • Галоўную ўзнагароду 2-га фэстывалю «Мастацтва факту» ў катэгорыі «дакументальны фільм» атрымаў фільм «Каханне па-беларуску», які для тэлеканалу «Белсат» знялі рэжысэры Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі.

  • Ад Эдуарда Лобава, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №22, даходзіць не ўся карэспандэнцыя.

    Пра гэта паведаміла маці палітвязня Марына Лобава.

    «Сын тэлефанаваў у суботу, казаў, што здаровы і ўсё нармальна. Спатканне ў нас яшчэ не хутка. Планую ў чэрвені, але не ведаю, адбудзецца ці не — гэта заўсёды пад пытаннем. Калі і будзе, то доўгае», — паведаміла спадарыня Лобава.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS