Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Амаль год мінуў з вызвалення Змітра Дашкевіча з Гарадзенскай турмы. Ад самага часу вызвалення над Змітром быў усталяваны прывентыўны міліцэйскі нагляд. Паводле адпаведнага заканадаўства, Дашкевіч мае штодня знаходзіцца ва ўласнай хаце ад 20-й гадзіне да шостай ранку і двойчы на тыдзень адзначацца ў раённым аддзяленні міліцыі. 

  • На сядзібе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39), у пятніцу 21 сакавіка а 18й гадзіне мае адбыцца прэзэнтацыя кнігі былога палітзняволенага Змітра Дашкевіча "Чарвяк". Кніга сталася своеасаблівым зборнікам апавяданняў напісаных у турмах і калоніях з 2006 па 2013 гады.

  • Чарговы раз нечакана быў затрыманы і асуджаны ажно на 25 сутак былы палітвязень, які цяпер знаходзіцца пад прыветныўным наглядам, Павал Вінаградаў. Хлапец атрымаў нечакана вялікі тэрмін нагляда пасля выхаду з турмы, ажно 2 гады. 

    Гэтым разам напярэдадні 25 сакавіка, калі мае адбыцца традыцыйная акцыя ўшанавання абвяшчэння незалежнасці БНР, Павал разам з сябрам ехаў чарговы раз адзначацца ў аддзяленні міліцыі, дзе і быў раптоўна затрыманы і абвінавачаны ў хуліганстве і  непадпарадкаванні міліцыі. 

  • Напярэдадні вызвалення сына Лідзія Аўтуховіч, маці Мікалая Аўтуховіча, завітала на офіс "Салідарнасці".

    "Цяжка паверыць, што  ўжо праз два тыдні, 4 красавіка, Міколу адпусцяць. Такі вялікі тэрмін і ні зашто далі. Якая несправядлівасць. Спадзяюся, яшчэ два тыдні і ўсё скончыцца. Ужо зараз рыхтуемся да сустрэчы з Міколам. А я думаю падрыхтаваць ягоныя ўлюбёныя стравы. Хаця ж яму пэўна пасьля турэмных харчоў нельга будзе адразу шмат есці."

  • Сям’я Андрэя Гайдукова, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі №19, вярнулася з доўгатэрміновага спаткання. Пра гэта паведаміла яго маці Вольга Гайдукова. «Мы з мужам едзем з Магілёву. Спатканне прайшло добра. Адчувае Андрэй сябе нармальна, настрой таксама нічога. Мы былі там тры дні: у пятніцу ў абед заехалі і цяпер вяртаемся», - сказала яна.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS