Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • У Сусветны дзень правоў чалавека адбудзецца ўганараванне лаўрэатаў літаратурнай прэміі Францішка Аляхновіча за творы, напісаныя ў няволі.

  • Былы палітвязень Зміцер Дашкевіч прэзентаваў у Гродне сваю кнігу прозы «Чарвяк» і адказаў на пытанні чытачоў і журналістаў.

  • 4 верасня, пасля адбыцця арышту, з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў выйшаў на волю актывіст “Маладога фронту” Зміцер Крамянецкі. Ён распавёў, што на “сутках” ўпершыню сутыкнуўся з сітуацыяй, калі значная частка арыштаваных знаходзіцца там безпадстаўна, паколькі ніякіх правапарушэнняў не здзяйсняла.

  • Незразумелая сітуацыя склалася вакол прэвентыўнага нагляда над Зміторм Дашкевічам. Сам нагляд меўся скончыцца яшчэ ў траўні, аднакш Зміцер Дашкевіч скардзіцца, што з не надта зразумелай нагоды супрацоўнікі праваахоўных ворганаў працягваюць прыходзіць да ягонай кватэры і пытацца ці ён дома ці не. Ніякіх тлумачэнняў міліцыянты пакуль не даюць.

  • У мінскім судзе Маскоўскага раёна адбыўся разгляд судовай справы аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляда над грамадскім актывістам Паўлам Вінаградавым. Нагадаем, што нагляд быў уладкаваны над Вінаградавым ад самага моманта вызвалення ў верасні 2011 года. Павал быў абавязаны знаходзіцца ў хаце ад 20-й гадзіны вечара да 6-й ранку, апроч таго хлапец меў забарону на наведванне публічных месцаў.

    Суд Маскоўскага раёну вырашыў падоўжыць нагляд з-за "сыстэматычныя парушэнні рэжыма нагляда". Вінаградаў некалькі разоў траляў у ізалятар на завулку Акрэсціна за адміністратыўныя правапарушэнні.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS