дыскрымінацыя

Відэааператар "Бабруйскага кур'ера" сутыкнуўся з прадузятым стаўленнем з боку мясцовых ідэолагаў. Віктар Масаловіч здымаў святкаванне 9 траўня, і на плошчы Перамогі хацеў прайсці ў зручнае месца, адведзенае для журналістаў. Але яго спыніў начальнік упраўлення ідэалагічнай працы гарвыканкама Мікалай Балюк.Чытаць далей

Пакуль з розных установаў Мінска беларускім хрысціянскім дэмакратам працягваюць паступаць адмовы на звароты з просьбай надаць памяшканне для правядзення ўстаноўчага з'езду БХД 13 чэвреня, прыйшоў адказ і з Менгарвыканкаму на просьбу паспрыяць у пошуку памяшкання.Чытаць далей

Грамадскія актывісты з Баранавічаў Сяргей Гоўша і Віктар Сырыца наведалі СІЗА № 6 і перадалі рэчы для палітвязня Юрыя Рубцова. Пры гэтым, супрацоўнік СІЗА катэгарычна адмовіўся прыняць газеты “Наша ніва” і “Свободные новости”, назваўшы іх апазіцыйнымі.Чытаць далей

Вольгу Чайчыц вінавацяць па артыкуле 22.9 КаАП. Позву ёй даслалі па пошце. Выклік у міліцыю звязаны з матэрыялам, які з’явіўся на старонцы belsat.eu.Чытаць далей

5 траўня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў. "Радыё Свабода" пагутарыла з гэтай нагоды з каардынатарам арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» Сяргеем Драздоўскім.Чытаць далей

Цыгане ў Беларусі - адна з самых заўважных і праблемных нацыянальных меншасцяў. Афіцыйна, ромаў ў нашай краіне - 15 тыс. чалавек, але, эксперты лічаць, што лічба насамрэч у разы большая і называюць больш імаверную лічбу - 60 тыс. чалавек.Чытаць далей

Стаміўшыся змагацца за сваіх блізкіх, сямейнікі звяртаюцца да ўчастковых з просьбай накіраваць родных у ЛПП.Чытаць далей

Нядаўна было прынятае новае рашэнне Салігорскага райвыканкаму “Аб вызначэнні месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў”. Мясцовыя прадстаўнікі БХК бачаць у ім тыя ж прынцыповыя хібы і неадпаведнасць Канстытуцыі Беларусі ды ратыфікаваным дзяржавай міжнародным дакументам у галіне правоў чалавека.Чытаць далей

Брэсцкія сацыял-дэмакраты планавалі правесці масавае мерапрыемства ў абарону сацыяльна-эканамічных правоў пад лозунгам “Дзяржава не выконвае абавязкі перад уласным народам”. Баранавіцкія актывісты меркавалі правесці пікет супраць росту цэн і з патрабаваннем адмены Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, які парушае правы грамадзян.Чытаць далей

Гомельскіх журналістаў пакаралі штрафамі за інтэрв’ю з вяскоўцамі.Чытаць далей

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS