Акцыі салідарнасці

Вядомыя актывіст, моладзевы лідар і былы палітвязнь Андрэй Кім разам з былым палітпрызыўніком з Берасця, Яўгенам Скрабцом, пракаментавалі для "Салідарнасці" сваё бачанне важнасці ўдзелу ў кампаніі "Тыдзень з палітвязнем" і самога ліставання зняволеным.

Андрэй Кім: “А тут - фактычна літаратурная творчаць. Дык яшчэ яна і ў гісторыі застанецца, бо я думаю, што перапіска з палітвязнямі - гэта самае цікавае, што можа быць у нашым жыцці ў эпісталярным жанры. У рэальным жыцці ў вас не будзе столькі часу і магчымасці, каб абмеркаваць розныя пытанні, тым больш у такім фармаце, максімум, на што мы здольныя - паведамленні ў кантакце.

Дашкевіч, ці Статкевіч, ці Бяляцкі - гэта несумніўна выбітныя постаці ў найноўшай гісторыі Беларусі, пра іх напісаны кнігі, зняты фільмы, і яшчэ будуць пісацца і здымацца.

Таму варта скарыстацца такой магчымасцю!Чытаць далей

Грамадскія актывісты беларускай сталіцы шахцёраў далучыліся да інфармацыйнай кампаніі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі “Тыдзень палітвязня”. У межах кампаніі прадстаўнікі розных арганізацый і партый з Салігорску даслалі паштоўкі ды лісты беларускім палітвязням.

- На жаль, для Беларусі наяўнасць палітвязняў стала ўжо нейкай штодзённасцю, - кажа маладафронтавец Ілля Шыла. - Даслаць паштоўку ці ліст са словамі падтрымкі ёсць той мінімальнай праявай салідарнасці, якую можа выявіць кожны, і якая так важная для нашых зняволеных паплечнікаў.Чытаць далей

-- Падымайся, Дзімон! -- гарланіў над вухам Ахмед, трасучы мяне за плячо.

Я ледзь расплюшчыў вочы, з яшчэ большымі высілкамі падняў галаву і глянуў на ягоны цёмна-матавы твар, які за час камернай адсідкі ніколькі не змяніў свой каўказскі колер.

-- Колькі часу? -- прабурчаў я, паваліўшыўся назад у падушку.

-- А восьмай.

-- Дык што ты тлуміш мне розум?! У мяне шчэ пяць гадзін! Ты ўчора дрыхнуў увесь дзень, і я цябе не падымаў.Чытаць далей

Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. ў вёсцы Кушнэры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Да пяці гадоў жыў на расейскім Далёкім Усходзе ў пасёлку Ягаднае Магаданскай вобласьці, потым сям’я перабралася ў Беларусь, у райцэнтры Старыя Дарогі Менскай вобласьці. Скончыў старадарожскую школу № 2, пасьля паступіў у Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

У 2001 годзе далучыўся да моладзевага нацыянальнага руху “Малады Фронт”.Чытаць далей

Аляксандр Атрошчанкаў падтрымаў кампанію салідарнасці “Тыдзень палітвязня”:

-- Ведаю па свайму досведу, першае, што следства, а потым турэмшчыкі намагаюцца зрабіць – гэта ізаляваць цябе, стварыць уражанне, што ты сам на сам з сістэмай... Кожны дзень цябе кажуць «Ты нікому не патрэбны, пра цябе ўсе забыліся...»

У гэтай сітуацыі цяжка пераацаніць значэнне кожнага ліста– ад сяброў, родных, незнаёмых. Кожны ліст з волі – гэта не толькі маральная падтрымка. Гэта рэальная дапамога чалавеку, які кожны дзень і кожную хвіліну вядзе няроўны бой з сістэмай.Чытаць далей

Моладзевая актывістка Наста Дашкевіч (Палажанка) за свае палітычныя перакананні неаднойчы пераследавалася ўладамі, а яе муж, лідэр Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч цяпер у Гарадзенскай турме. Там летась 26 снежня яны пабраліся шлюбам, хоць меліся зрабіць гэта яшчэ ў 2010-м. Наста Дашкевіч у новым выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды» апавядае гісторыю свайго кахання, турэмнага шлюбу і чакання мужа з няволі. 

Наста Дашкевіч: Зьмітра з турмы сустрэне гусь зь яблыкамі...

Чытаць далей

Мікалай Статкевіч атрымлівае шмат лістоў ад сяброў, паплечнікаў з Беларусі і замежжа,  проста ад незнаемых  людзей. Палітвязень вельмі ўдзячны кожнаму адрасаванаму яму цёпламу слову і заўсёды адказвае на кожны дасланы ліст.

Кандыдыт у прэзідэнты на мінулых выбарах, Статкевіч  імкнецца і за кратамі  працягваць палітычна актыўнае жыццё. Ён дасылае  з турмы лісты, у якіх каментуе тыя ці іншыя падзеі, піша артыкулы на важныя для  беларускага грамадства тэмы.Чытаць далей

Расказвае паплечнік Мікалая Статкевіча Аляксей Гаўруцікаў:

- Я знаёмы з Міколам Статкевічам з сакавіка 1994 года і ўпэўнены, што ён вытрымае выпрабаванне турмой. Ён так і напісаў мне ў адным са сваіх лістоў з турмы: “…не дачакаюцца…”Чытаць далей

Эсэ “Шлях вольных” было напісана Мікалаем Статкевічам падчас знаходжання на “хіміі” ў Пухавіцкім раёне ў 2006 годзе.

Пазней у 2010 годзе яно было апублікавана “Рыдыё Свабода” ў перадачы “У што я веру”.Чытаць далей

Мікалай Статкевіч ужо тры гады не бачыў вясны... Не бачыў у абсалютна прамым сэнсе - перад яго вачамі толькі муры і кавалачак неба праз краты...

"Мікола тры гады не бачыў вясны... У абсалютна прамым сэнсе - толькі муры і кавалачак неба праз краты... У яго было крыху лета і восень ў 2011-м... І ўсё..." - напісала ў Фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

- Я сёння атрымала ліст ад Мікалая, - кажа Марына, - у якім ён дзякуе за новы тэлевізар, які два тыдні таму яму перадала, дзякуючы сябрам-аднапартыйцам. Пасля новага году яму, нарэшце, дазволілі тэлевізар... Да гэтага ён мог толькі радыёкропку слухаць некалькі гадзін на дзень. Дык вось, ён перадаў падзяку і напісаў, што, дзякуючы гэтаму, ведае цяпер, "што у вас ужо новае лісце на бярозах з'явілася".Чытаць далей

  • Мінчукі наведалі месца пахавання Рут Уолер (ВІДЭА)

    Каля дзесяці чалавек – прадстаўнікі руху салідарнасці "Разам" ды іншыя неабыякавыя людзі – усклалі кветкі да помніка прадстаўніцы гуманітарнай місіі ЮНРРА Рут Уолер, які месціцца на вайсковых могілках у Мінску.

    Чытаць далей
  • У Гродна нагадалі пра палітвязняў

    Інфармацыйную акцыю ў падтрымку палітычных вязняў правялі праваабаронцы Цэнтру “Вясна” і Беларускага Хельсінскага камітэту ў Гародні. 

    Чытаць далей
  • Акцыя салідарнасці з палітвязнямі насупраць КДБ (ФОТА)

    У Мінску прадстаўнікі АГП арганізавалі пікет салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі акцыі чвэрць гадзіны трымалі партрэты палітзняволеных. Абышлося без затрыманняў.

    Чытаць далей
  • Кіраўнік ПЦ "Вясна" заклікаў праяўляць салідарнасць

    4 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі прапануе адзначыць гэты дзень праявамі салідарнасці.

    Чытаць далей
  • Анатоль Лябедзька арганізаваў пікет салідарнасці з палітвязнямі і нагадаў пра зніклых палітыкаў (ФОТА)

    Пікет Аб'яднанай грамадзянскай партыі прайшоў у Мінску каля ГУМа. Лідар АГП Анатоль Лябедзька збірае подпісы, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты. Статус прэтэндэнта дазваляе яму арганізоўваць пікеты.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS