Акцыі салідарнасці

Паглядзі фільм "Па мянушцы Цвік" і даведайся больш пра Аляксандра Францкевіча...

Чытаць далей

Пад час правядзення мерапрыемстваў народнага Рэферэндума у Віцебску 24 ліпеня адбылася акцыя ў межах кампаніі “Тыдзень Палітвязня”, ініцыяванай Камітэтам “Салідарнасць”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства падпісалі паштоўкі ў падтрымку палітычных зняволеных.

Алена Фаміна, прадстаўнік Камітэта “Салідарнасць”:

- Мне вельмі шмат выпадае камунікаваць з людзмі пад час выбарчых кампаній і ў штодзённым жыцці. Арганізуючы акцыі падтрымкі палітвязняў, варта адзначыць, што ў нашай краіне знаходзіцца мала абыякавых да гэтай праблемы людзей. Людзі спачуваюць родным і блізкім палітзняволеных, калі спрабуюць паставіць сябе на іх месца. Тым болей, што людзі апынуліся за кратамі, калі змагаліся за правы і свабоду іншых.

Хацелася бы падзякваць ўсім, хто падтрымлівае ў гэты час вязняў, нават маральна, і спадзяюся, неўзабаве прыйдзе час, калі мы зможам адкрыта падтрымліваць людзей, якім патрэбна падтрымка.Чытаць далей

Дэлегаты VI з’езда беларусаў свету, які прайшоў  у Мінску 23—24 ліпеня пад эгідай міжнароднай грамадскай арганізацыі “ЗБС “Бацькаўшчына”, заклікалі ўлады Беларусі вызваліць палітзняволеных. Пра гэта гаворыцца ў прынятай на з’ездзе калектыўнай заяве “Аб акце добрай волі”.

У заяве гаворыцца, што клопат грамадзян пра будучыню сваёй краіны — гэта нармальная з’ява, якая заслугоўвае пашаны і павагі. “Натуральным з’яўляецца тое, што не ўсе людзі аднолькава ацэньваюць розныя дзеянні ўлады, найперш тыя, якія датычацца пытанняў унутранай і замежнай палітыкі, перспектыў захавання незалежнасці краіны”, — адзначаецца ў дакуменце.Чытаць далей

Маладзёны з Гомеля сустрэліся, каб выказаць падтрымку беларускім палітвязням.

Сустрэча адбылася на кватэры аднага з удзельнікаў імпрэзы, падчас якой хлопцы і дзяўчаты падпісалі паштоўкі, якія распаўсюджвае Камітэт “Салідарнасьць” у межах агульнарэспубліканской  акцыі “Тыдзень палітвязня”.

У праграме моладзевай сустрэчы адбыўся таксама канцэрт мінскага барда Сяргея Башлыкевіча і гомельскіх музыкаў.Чытаць далей

"Беларусь, твой народ дачакаецца..." - пісаў на пачатку мінулага стагоддзя класык. Відаць яшчэ сто гадоў таму Максім Багдановіч адзначыў уласцівую рысу беларусаў мець цярпенне і чакаць свайго і не адчайвацца, калі штось ідзе ня так, як запланавана.

Не дарма вядомы праваабаронца, вылучаны на Нобелеўскую Прэмію, доўгі час працаваў менавіта ў музэі Максіма Багдановіча. Нягледзячы на складаны час для спадара Бяляцкага, пераслед і несправядлівы арышт, ён працягвае спадзявацца і прыкладаць намаганні, нават за кратамі, "каб дачакаліся".

Вашай увазе прапанаваны дакументальны фільм пра Алеся Бяляцкага "Вясна"Чытаць далей

Гомельскія грамадскія актывісты з “Нашай альтэрнатывы”, “Маладога фронту” і кампаніі “Гавары праўду” падтрымалі ініцыятыву Камітэту “Салідарнасьць”, паведамляе Радыё “Рацыя”.

Мясцовыя актывісты падпісалі каля пяцідзесяці паштовак і напісалі каля трыццаці лістоў. Прадстаўнік “Гавары праўду” Валеры Сляпухін кажа, што такім чынам гомельцы вырашылі выказаць маральную падтрымку палітычным зняволеным.

Валеры Сляпухін:

- Па-першае, акцыю хацелася зладзіць, каб паказаць, што Гомель таксама далучыўся да “Тыдня салідарнасці”, які ідзе цяпер па краіне. А па-другое, трэба падтрымліваць і ні ў якім разе не забываць пра палітвязняў, каб хаця б пару цёплых словаў яны пачулі.  

Юлія Сівец, Радыё Рацыя, ГомельЧытаць далей

“Я малю цябе сынок: вярніся жывым!”,  - гэта словы Ліліі Аўтуховіч, маці Мікалая Аўтуховіча, з інтэрвью, якое яна дала яшчэ ў 2009 годзе.  Прайшло амаль 4 гады, сын па-ранейшаму ў турме і маці чакае сына...

Інтэрвію сайта regionby.org

 

Карэспандэнт: Лілія Юльянаўна, добры ў вас сын.Чытаць далей

Напэўна абывацель сёння складана ўяўляе, чым і як жывуць людзі, якія крыху больш як 20 гадоў таму павернуліся з Аўганістану. За руцінным і манатонным жыццём іх поспехі, трагедыі і дасягненні досыць цяжка заўважыць.

Таму жыццё і няпросты шлях ваўкавыскага прадпрымальніка Міколы Аўтуховіча можа досыць шмат  распавесці цікаўнаму чытачу. Адмысловы фільм "Мікола Аўтуховіч. Справа №..." дапаможа болей даведацца пра лёс і дзейнасць палітзняволенага і дасць пабачыць беларускую рэчаіснасць ягонымі вачыма.Чытаць далей

У Гомелі любы жадаючы можа далучыцца да агульнабеларускай грамадзянскай акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”. Дзеля падтрымання палітычных зняволеных дастаткова наведаць грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палескай, 52 абласнога цэнтра, дзе кожны будзе мець магчымасць напісаць паштоўкі тым, хто паводле палітычна матываваных прысудаў зараз  знаходзіцца ў Беларусі за кратамі.

Арганізатары мерапрыемства гомельскія праваабаронцы з  Камітэта “Салідарнасьць” і праваабарончага цэнтру “Вясна” паведамілі, што  па розных раёнах вобласці было падпісана і раздадзена для падпісання некалькі  сотняў  паштовак у падтрымку палітычных зняволеных.

Напісаць словы падтрымкі палітычным вязням  змог  і  кожны жадаючы гарадзенец.Чытаць далей

Павал Севярынец, які адбывае«хімію» ў Пружанскім раёне, працягвае ліставацца шмат з кім з дзейных палітыкаў, актывістаў БХД і палітвязьняў. Паводле Паўла Севярынца, ён трывала атрымлівае лісты ад Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Аўтуховіча і Алеся Бяляцкага. Вось што Павал распавёў пра гэтае ліставаньне.Чытаць далей

  • У Кіеве пісалі лісты беларускім палітвязням

    16 жніўня ў сталіцы Украіны рух салідарнасьці «Разам» праводзіў акцыю «Напішы ліст беларускім палітвязьням».

    Чытаць далей
  • Баранавіцкія актывісты наведалі бацьку Мікалая Статкевіча

    Прадстаўнікі баранавіцкіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый 12 жніўня наведалі Віктара Статкевіча і павіншавалі яго з 59-годдзем сына Мікалая, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме.

    Чытаць далей
  • Баранавіцкія актывісты павіншавалі Міколу Статкевіча з народзінамі

    Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 11 жніўня накіравалі палітвязню Мікалаю Статкевічу каляровую віншавальную тэлеграму з Днём народзінаў, якую першы раз на гарадской цэнтральнай пошце прынялі без пярэчанняў і дадатковых кансультацый.

    Чытаць далей
  • Інтэрнэт-акцыя салідарнасці да дня народзінаў Статкевіча

    Недзяржаўныя арганізацыі разам з роднымі палітвязняў вырашылі арганізаваць акцыю салідарнасці для Мікалая Статкевіча, якому 12 жніўня спаўняецца 59 гадоу.

     

    Чытаць далей
  • Ля беларускай мяжы з'явіліся білборды з партрэтамі палітвязняў

    Каля буйных аўтамабільных памежных пераходаў на тэрыторыі Польшчы на мяжы з Беларуссю ўстаноўленыя білборды з выявамі беларускіх палітвязняў.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS