Акцыі салідарнасці

У канцы верасня папскаму прадстаўніку ў Мінску, арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроці, было дазволена наведаць некаторых зняволеных у турмах Беларусі.
 
Гаворка ідзе пра Каваленку, Сырамолатава, Статкевіча, Бяляцкага, Дашкевіча, Лобава і Севярынца. Апостальскі нунцый сустрэўся з кожным з гэтых зняволеных у месцах пазбаўлення волі, выслухаў іх, даведаўся пра іхны стан.  
 Чытаць далей

15-годдзе буйнешай нацыянальна-патрыятычнай моладзевай арганізацыі«Малады Фронт» было адзначана на сядзібе БНФ 6 верасня.
 
 
У самім будынку сядзібы БНФ на сценах былі развешаныя разнакаляровыя аркушы з імёнамі былых маладафронтаўцаў і іхнімі словамі аб «МФ» — Яўгена Скочкі, Яўгена Афнагеля, Зміцера Дашкевіча. Заля была ўпрыгожаная выявай арганізацыі.


Уладзімір Някляеў цёпла абняўся з татам Змітра Дашкевіча. Спадар Вячаслаў прыйшоў на імпрэзу з кіёчкам, з усімі вельмі прыязна вітаўся.Чытаць далей

У першыя ліпеньскія дні ў Кіеве на вул. Шата Руставелі адбыўся марафон лістоў у падтрымку Алеся Бяляцкага, беларускага праваабронцы, кандыдата на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру. Дзясяткі людзей мелі магчымасць выслаць паштоўкі са словамі падтрымкі беларускаму палітвязню.
 
Ад жніўня 2011 году Алеся Бяляцкі знаходзіцца ў вязніцы. У 2012 годзе Нобелеўскі Камітэт зарэгістраваў кандыдатуру А.Бяляцкага для здабыцця прэміі.
 Чытаць далей

Рашэннем суда Савецкага раёна г.Мінска ад 30.03.2012 г. задаволены пазоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта да выпускніка гістарычнага факультэта Шамякіна Аляксандра аб спагнанні ў рэспубліканскі бюджэт сродкаў, выдаткаваных на падрыхтоўку спецыяліста.

Аляксандр Шамякін лічыць гэтае рашэнне несправядлівым і незаконным.

Паводле закона маладыя спецыялісты вызваляюцца ад пакрыцця выдаткаваных сродкаў у рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты ў выпадках, калі яны з'яўляюцца асобамі, у год заканчэння вышэйшай навучальнай установы залічанымі на навучанне ў магістратуру, аспірантуру (ад'юнктуру) на дзённую форму  атрымання адукацыі і якія завяршылі навучанне ва ўстаноўленым парадку.

Пасля атрымання дыплома БДУ Аляксандр паступіў у магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і сабраў усе неабходныя дакументы з просьбай даць яму адтэрміноўку ад размеркавання на перыяд навучання. Чытаць далей

 

На курсах польскай мовы польскага горада Лодзь, студэнты з розных краін свету пазнаёміліся з краінай Беларусь падчас прагляду фільма “Апошні дыктатар Еўропы”. Як пракаментавалі некаторыя гледачы: “ У шмат якіх момантах фільма хацелася расплакацца”.

Пасля прагляду перад інтэрнацыянальнымі студэнтамі выступілі арганізатары прэзентацыі,  беларускія студэнткі Святлана Раслякова і Кацярына Ерусалімская.

Яны распавялі, што таксама як героі фільма, падвяргаліся рэпрэсіям на радзіме, не мелі магчымасці працягнуць адукацыю і  былі вымушаны навучацца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага.

Пасля імпрэзы студэнты падпісалі паштоўкі  тым, хто зараз за кратамі, і сфатаграфаваліся  з заклікам “Свабоду палітычным вязням  на Беларусі !”.Чытаць далей

Палітык і выкладчык Алесь Лагвінец стаў лаўреатом Прэміі імя Льва Сапегі. Сябры і калегі з Руху “За Свабоду” і Камітэта “Салідарнасьць”павіншавалі  яго з ганаровай узнагародай.
 
Прэмія імя Льва Сапегі прысуджаецца беларусам за выбітныя намаганні на карысць свабоды і дэмакратыі на Беларусі, заслугі ў развіцці грамадзянскай супольнасці , у пабудове незалежнай краіны, якая арыентуецца на еўрапейскія каштоўнасці.
 Чытаць далей

Chernobyl Way was held in Minsk on April 26. The demonstration went from the building of the presidium of the National Academy of Science along Surhanau Street and up to the People’s Friendship Park, where an one-hour mourning meeting was held.Чытаць далей

26 красавіка ў Мінску адбыўся традыцыйны "Чарнобыльскі шлях". Гэтым разам шэсце прайшло ад будынка Акадэміі Навук да парка Дружбы народаў, які месціцца на плошчы Бангалор. У акцыі бралі ўдзел каля 2 тысяч чалавек.

  Чытаць далей

Спыненне рэпрэсій супраць палітвязняў у Беларусі ўсё яшчэ на парадку дня. 14 красавіка вызвалілі Андрэя Саннікава, кіраўніка яго выбарчай кампаніі Дзмітра Бандарэнку - на наступны дзень. За кратамі засталіся  13 палітычна рэпрэсаваных, сярод іх прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, экскандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Чытаць далей

Камітэт «Салідарнасьць” запрашае 17 красавіка, а  18.00, на прэзентацыю сайта www.salidarnasc.org і відэацыкла з 10 партрэтаў вызваленых маладых палітвязняў “Годныя і смелыя дзеці Беларусі”.Чытаць далей

  • У Варшаве адкрылася выстава Belarus Press Photo

    Фотаздымкі размешчаныя ў варшаўскай майстэрні „Duży pokój”. Арганізатары выставы – ініцыятыва „Wolna Białoruś”. 

    Чытаць далей
  • Палітвязні атрымаюць віншаванні з Днём Волі

    Грамадскія актывісты з Бялыніцкага раёна 17 сакавіка даслалі віншаванні з Днём Волі ўсім беларускім палітвязням.

    Чытаць далей
  • Украінцы салідарныя з беларускімі палітвязнямі

    На скрыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” прыйшоў ліст салідарнасці ад украінскіх грамадзян і сацыяльных актывістаў, якія арганізавалі кампанію ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

    Чытаць далей
  • Салідарнасць з Логвінаў: грамада амаль сабрала 67 тысяч даляраў для выплаты штрафу

    "Кнігарня ЛогвінаЎ" амаль сабрала ўсю суму на штраф. “Паводле нашых падлікаў, таксама паводле гарантый ад дабрадзеяў — мы маем каля 90% ад сумы”, — кажа Ігар Логвінаў.

    Чытаць далей
  • Грамадскасць сабрала палову ад сумы штрафу, якім пакаралі кнігарню ЛогвінаЎ

    За месяц грамадскай кампаніі #SaveLohvinau грамадзянам удалося сабраць прыкладна 32,5 тысячы долараў ЗША, каб дапамагчы аплаціць штраф кнігавыдаўцу Ігару Логвінаву.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS