Акцыі салідарнасці

Грамадзянская кампанія з удзелам валантораў па зборы сродкаў для хворай 12-ігадовай Алены Новік працягваецца ў Гомлі. Актыўная пазіцыя неабыякавых гамельчукоў дапамагла сабраць больш за 130 тысяч даляраў на аперацыю для хворай дзяўчынкі-сіраты, Алены Новік.

Цягам лістапада валантэры разляпілі і раскідалі па паштовых скрынках тысячы ўлётак, у Гомлі нават з’явіліся білборды з заклікам дапамагчы дзяўчыне. Мясцовы футбольны клуб выходзіў на поле ў майках з заклікам дапамагчы хворай, маршрутныя таксоўкі і прыватныя аўто перасоўваюцца па горадзе з аналагічнымі надпісамі. Сродкі на дабрачынны рахунак ужо пералічылі скаўты гомельскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.Чытаць далей

У Гомелі ініцыятыўная група грамадзян збірае подпісы з просьбай да мясцовых уладаў спыніць здзек з памяці пра не менш за 100 тысяч ахвяраў фашызму, перастаць ладзіць на месцы фашысцкага лагера ваеннапалонных забаўляльныя мерапрыемствы і кірмашы.

Лагер ваеннапалонных Дулаг-121 існаваў у час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года па 10 кастрычніка 1943. Дулаг-121 размяшчаўся на тэрыторыі, абмежаванай вуліцамі Партовай, Кніжнай, Савецкай, Тэльмана.Чытаць далей

У Брэсце стартавала кампанія за наданне імя кіраўніка нацыянальнага паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, Кастуся Каліноўскага адной з новых вуліц горада. Пакуль грамадскасць з пераменным поспехам імкнецца ўшанаваць памяць гераічнаму чыну папярэднікаў, стыпендыянт Праграмы Каліноўскага, Яўген Скрабец вырашыў паспрабаваць вось такім досыць нестандартным чынам адзначыць круглую гадавіну паўстання.Чытаць далей

Нягледзячы на затрыманні пад час сустрэчы гомелькага актывіста Юрыя Рубцова, якога вызвалялі з ізалятара на завулку Акрэсціна, у суботу, каля сценаў таго самага ізалятара сабралося некалкі дзясяткаў сяброў, паплечнікаў, журналістаў і палітыкаў, каб сустрэць, адбываўшага трохдзённы арышт лідэра "Маладога Фронту" і былога палітвязня, Змітра Дашкевіча. Сярод тых, хто прыйшоў падтрымаць вязня былі: Анатоль Лябедзька, Павал Вінаградаў, Андрэй Кім, Барыс Гарэцкі, Максім Вінярскі і іншыя.

Асаблівая радасць пасля таго, як ахоўнікі ізалятара адкрылі ўваходную браму, у якой паказалася аблічча Дакшевіча, заззяла на твары жонкі Змітра - Насты Дашкевіч.Чытаць далей

6-га лістапада а 15-й гадзіне мусіць выйсці на свабоду, затрыманы трыма днямі раней, падчас санкцыянаванага шэсця "Дзяды" у Мінску, Юрый Рубцоў. Прафсаюзны актывіст з Гомля, Рубцоў апрануў на швэдар майку з надпісам "Лукашэнка, сыходзь!", за што і быў затрыманым супрацоўнікамі міліцыі пасля завяршэння жалобнага шэсця і мітынга ва ўрочышчы Курапаты. На ўдзельніка акцыі быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, быццам за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, якія патрабавалі зняць майку з "абуральным" на іх думку зместам.
 Чытаць далей

Панядзелак - дзень цяжкі. І не толькі для працоўнага ці служачага але і для супрацоўнікаў арадскіх судоў. Асабліва калі панядзелак прыпадае на дзень пасля апазіцыйнаа мітынгу ці шэсця. Сёлетнія "Дзяды" на жаль не сталіся выключэннем. Асабліва складным гэты дзень стаўся для суддзі савецкага раённага суда сталіцы Беларусі, Дзмітрыя Паўлічэнка. Цягам аднаго працоўнага дня суддзя паспеў асудзіць да адміністратыўнага пакарання ажно двух актывістаў.

Жыхар Гомля, Юры Рубцоў атрымаў 3 сутак арышту, а мінчук Віталь Васілкоў - 2 базавыя велічыні штрафу.  Для Васільева гэта сталася ўжо другім адміністратыўным спагнаннем за месяц. Яшчэ зусім нядаўна актывіста прывентыўна арыштавалі напярэдадні саміта кіраўнікоў краін СНД і прысудзілі 5 сутак арышту.Чытаць далей

"Салідарнасць" публікуе эсэ Таццяны Севярынец, якая была ўганаравана прэміяй у нядаўнім конкерсе "Жанчыны, мы - Разам!"

Стаю разгубленая ў прэдбанніку прыёма перадач сіза КДБ. Натоўп жанчын, усе нэрвуюцца: перадачы прымаююць толькі дзве гадзіны, а людзей паўнюсенька, ды яшчэ на прыступках, на вуліцы. Студзень, халодна.

 Чытаць далей

Міжнародны конкурс эсэ «Жанчыны – мы разам!», які зладзілі Фонд «Мы разам» і Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» прыфінансавай дапамозе ў межах праграмы Дэпартамента грамадскай і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польшча, падвёў вынікі.

У конкурсе ўзялі ўдзел 26 конкурсных прац ад жанчын з Беларусі і Польшчы.Чытаць далей

Сёння ў Мінскім судзе Першамайскага раёну адбудзецца суд над прадпрымальнікам Іллём Дабратворам. 30 жніўня актывіст вырашыў адзначыць вызваленне грамадскага дзеяча Змітра Дашкевіча праездам у мэтро з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам.

Затрымалі актывіста на станцыі мэтро "Уручча". На Дабратвора быў складзены пратакол аб адіністратыўным правапарушэнні, сам дзеяч быў змешчаны да суда ў Ізалятар Часовага Утрымання на зав. Акрэсціна. 2 верасня ў судзе Першамайскага раёна пачнецца  разгляд ягонай справы.

Суд пройдзе па адрэсе: г. Мінск вул. Талбухіна 9.Чытаць далей

Чарговае судовае разбіральніцтва над экс-палітзняволеным Уладзем Яроменкам пройдзе 19 жніўня ў будынку Суда Першамайскага раёну г. Мінска. Гэтым разам актывіста абвінавачваюць у парушэнні нагляднага рэжыму, усталяванаму над хлапцом пасля вызвалення з калоніі.

Нагадаем, што Уладзь Яроменак быў затрыманы пасля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў, у снежні 2010 года. Пасля раптоўнага вызвалення за актывістам быў усталяваны нагляд, у парушэнні якогя Яроменка гэтым разам і вінавацяць, паводле артыкула 421 ККРБ.

Суд пройдзе па адрэсе: г. Мінск вул. Талбухіна 9.Чытаць далей

  • Як праявы салідарнасці зрабіць больш эфектыўнымі?

    У Мінску вечарам 19 жніўня адбыўся круглы стол, прысвечаны тэме рэпрэсіяў супраць беларускай моладзі. Нагодай для аператыўнай арганізацыі мерапрыемства сталі затрыманне і арышт маладзёнаў за патрыятычнае графіці "Беларусь мае быць беларускай!"

    Чытаць далей
  • У Слоніме не дазволілі пікет у абарону палітвязняў

    Слонімскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі БХД атрымалі адмову на заяўку на правядзенне інфармацыйнага пікету ў абарону беларускіх палітвязняў.

    Чытаць далей
  • У Мінску прайшоу пікет салідарнасці з журналістамі-фрылансерамі

    Лідар АГП Анатоль Лябедзька правёў вулічную акцыю ў падтрымку незалежных журналістаў і свабоды слова ў Беларусі. Падзея адбылася падчас збору подпісаў, на адным з пікетаў каля крамы «ЦУМ» у цэнтры Мінску.

    Чытаць далей
  • Дзень Салідарнасці адзначылі ў Брэсце і Паставах

    16 жніўня на вуліцах гэтых гарадоў з'явіліся партрэты Міколы Статкевіча і налепкі "Свабоду Беларусі!"

    Чытаць далей
  • Моладзевыя арганізацыі Беларусі патрабуюць вызвалення графіцістаў

    Прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацый “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”, “Маладая Беларусь”, “Маладыя Дэмакраты”, “Альтэрнатыва” патрабуюць вызвалення маладых людзей, якім пагражае крымінальная адказнасць за графіці “Беларусь мае быць беларускай”.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS