Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • У Мінску адбудзецца форум, прысвечаны палітвязням

    Як паведамляюць арганізатары, у мерапрыемстве прымуць удзел былыя палітвязні, праваабаронцы, культурны і грамадскія дзеячы, дыпламаты і журналісты.

    Чытаць далей
  • Адказ чыноўніка: Адзіночны пікет будзе замінаць выкананню правілаў дарожнага руху

    Мінгарвыканкам працягвае прыдумваць адвольныя прычыны для таго каб забараняць адзіночныя пікеты ў падтрымку Украіны у межах кампаніі “Карусель пікетаў”.

    Чытаць далей
  • Напішы палітвязням!

    У турмах працягваюць заставацца кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч і яшчэ шасцёра актывістаў. Лісты ў няволю — значная падтрымка для палітзняволеных. 

    Чытаць далей
  • У Мінску прайшоў канцэрт салідарнасці з Рыгорам Кійко

    Канцэрт салідарнасці з мастаком Рыгорам Кійко, які мае патрэбу ў дарагіх леках і складанай аперацыі, сабраў больш за 7 мільёнаў рублёў.

    Чытаць далей
  • "Ніхто так не любіў Беларусь і маці як Барадулін"

    Некалькі тысяч чалавек прыйшлі развітацца з народным паэтам Рыгорам Барадуліным. Толькі частка з іх патрапіла ў Чырвоны касцёл, дзе прайшла пахавальная служба паводле грэка-каталіцкага і рыма-каталіцкага абрадаў.

    Словы ў памяць Рыгора Барадуліна выказалі архімандрыт Сяргей Гаек і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі нунцый Кляўдыё Гуджэроці, паэт Уладзімер Някляеў, якія казалі пра геній паэта, роўнага класікам, ягоны духоўны подзвіг.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS