Палітвязні

З нагоды адбыўшайся 3 кастрычніка ў Рыме сустрэчы Папы Бенедыкта XVI і апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці, сустаршыня  Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыіі, палітвязень Павал Севярынец выказаў меркаванне, што сення ўся Царква становіцца на бок рэпрэсаваных. Чытаць далей

Праваабаронцы паведамляюць пра ўзмацненне ціску на іншадумцаў з боку ўладаў, у тым ліку - на палітвязняў напярэдадні сустрэчы Еўрасаюза па пытанні аб пераглядзе санкцый у дачыненні да Беларусі. У першую чаргу гутарка ідзе пра пагрозы ў адрас моладзевага лідэра Зміцера Дашкевіча і несправядлівыя спагнанні і псіхалагічны ціск на праваабаронцу Алеся Бяляцкага з боку адміністрацый калоній, у якіх яны знаходзяцца.
 Чытаць далей

Тэрмін «палітычны вязень» быў распрацаваны ў Савеце Еўропы незалежнымі экспертамі генеральнага сакратара, адзначаецца ў дакладзе, які днямі патрапіў у распараджэнне РІА “Новости”. Дакладчык - нямецкі парламентарый Крыстаф Штрэсер адзначае, што «агульныя крытэры, прапанаваныя незалежнымі экспертамі, былі адабраны ўсімі зацікаўленымі бакамі, уключаючы Камітэт міністраў і Парламенцкую асамблею Савета Еўропы» (далей - ПАСЕ).
 Чытаць далей

Напярэдадні “выбараў” было шмат меркаванняў пра лёсы палітвязняў. Аптымісты спадзяваліся, што пад пагрозай байкоту і ціска Захаду вызваляць усіх, акрамя, можа, Статкевіча. Песімісты – што ўлады на вызваленне не пойдуцць, а надварот, пачнецца “закручванне гаек”.
 
Сапраўды, ў сувязі з маючым адбыцца ў кастрычніку разглядам пытання па санкцыям Еўразряза ў дачыненні да беларускага рэжыму і наперадні чарговых перамоў з Расіяй, кіраўнік дзяржавы памілаваў Сяргея Каваленку і Паўла Сырамалотава, якіх прымусілі напісаць прашэнне аб памілаванні шляхам шантажу, ціску і пагроз.
 Чытаць далей

“Палітвязень Яўген Васьковіч знаходзіцца ў ізаляцыі ў Магілёўскай турме №4,” - пра стан зняволенага распавёў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі. – “Яго лёс выклікае спачуванне. Цягам месяца Яўген знаходзіўся ў штрафным ізалятары і толькі нядаўна выйшаў з яго.”

Лісты ад родных і сяброў да хлопца не даходзяць. Кантактаваць з грамадствам ён можа толькі праз адваката Аляксандра Галіева. Яўген Васьковіч адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.   Чытаць далей

Палітвязень, лідар міжнароднай арганізацыі “Малады фронт” (Чэхія) Дзмітрый Дашкевіч этапаваны ў Віцебскі следчы ізалятар № 2, паведаміла БелаПАН намеснік старшыні арганізацыі Анастасія Палажанка.
 
Паводле яе слоў, пасля прысуду Глыбоцкага раённага суда, які 28 жніўня на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі № 13 Глыбокага (Віцебская вобласць) прызнаў Дашкевіча вінаватым у “злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы” (частка 1 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса) і прыгаварыў яго да года пазбаўлення волі, Дзмітрый павінен быць этапаваны ў іншую калонію. “Гэта звычайная практыка”, — сказала Палажанка.
 Чытаць далей

 

Больш за месяц  пасля “дэсанту” шведскіх плюшавых мядзведзікаў за кратамі знаходзяцца рыэлтар Сяргей Башарымаў і  журналіст Антон Сурапін.
 

Чытаць далей

Вялікі рэзананс у Магілёве набыла справа аб звальненні грамадскага актывіста Уладзіміра Трызунова з працы.
 
Уладзімір працаваў грузчыкам на Магілеўскім хлебазаводзе №4. Некаторы час таму ён змясціў у інтэрнэце фатаграфіі, як маргарын,які выкарыстоўваецца на прадпрыемстве, ў літаральным сэнсе расцекся па падлозе. Было вельмі спякотнае надвор’е. А набытая вялікая колькасць маргарына не змесцілася ў халадзільніках. У выніку ён па-простаму “паплыў”. Адміністрацыя не знайшла другога выйсця, як загадаць рабочым прыбіраць з падлогі маргарын пры дапамозе рыдлевак.
 Чытаць далей

Пра палітвязня Змітра Дашкевіча пішуць Святлана Калінкіна і Уладзімір Някляеў.
 
Са Зміцера Дашкевіча зрабілі злоснага парушальніка рэжыму і завялі новую крымінальную справу. Ён павінен быў выйсці на волю 18 снежня, але, мяркуючы па ўсім, не выпусцяць. Проста не выпусцяць.
 
Бо некаму вельмі не хочацца, каб ён быў на волі. Ненавісныя сённяшняй уладзе такія, як Дашкевіч.

Чытаць далей

У дачыненні лідара міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Змітра Дашкевіча распачалі новую крымінальную справу – «за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Інфармацыя прагучала 18 ліпеня раніцай у перадачы «Зона Х» у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1». Адбылося гэта роўна за 5 месяцаў да завяршэння тэрміну. Паводле дадзенага артыкулу хлопцу пагражае дадатковы год зняволення.
 Чытаць далей

  • Еўрапейскі саюз заклікаў улады Беларусі перагледзець прыгавор палітвязню 26-гадоваму Мікалаю Дзядку.

  • Палітвязень даслаў ліст у ПЦ “Вясна”. У ім ён піша, што паранейшаму трымае галадоўку і не збіраецца яе прыпыняць. Гэта звязана з тым, што Юры Рубцоў лічыць распачатую ў дачыненні да яго крымінальную справу па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса сфабрыкаванай.

  • Расцяжкі з надпісам “Свабоду Статкевічу!” і партрэтам палітвязня з’явіліся ў розных месцах горада над Бугам.

  • Такое меркаванне выказала жонка палітвязня Марына Адамовіч.

  • Суд над палітвязнем Мікалаем Статкевічам па змене рэжыму адбыцця пакарання – з заменай яго на турэмны, прайшоў у панядзелак, 4 мая, у Шклоўскай папраўчай калоніі №17.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS