Палітвязні

Іван Амельчанка, аўтар плаката “Мусарок” напярэдадні сёлетней парламенцкай выбарчай кампаніі абвесціў пра “свой намер балатавацца ў дэпутаты”. Гэтай падзее хлопец прысвяціў адмысловую жартаўлівую прэсавую канфэрэнцыю разам са сваімі паплечнікамі.  Амельчанка зазначыў, што іхняя “кампанія“- добрая нагода, каб “паказаць  людзям абсурднасць выбарчага працэсу ў сучаснай Беларусі”.Чытаць далей

Працягваецца ціск з боку КДБ на моладзевых актывістаў у рэгіёнах. Пры гэтым спецслужбы ўжываюць “разнастайныя” метады: тут і запалохванне маладзенаў, і розныя пасулы. А таксама банальнае надакучванне сваімі размовамі.
 
З усім гэтым на працягу апошніх месяцаў сутыкнуўся навучэнец Магілеўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, моладзевы актывіст з Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ян Пінчук.
 
Спачатку ініцыятыўны спецслужбовец рэгулярна напамінаў пра сябе тэлефанаваннем. Потым стаў прыходзіць у навучальную установу. Пры гэтым Яна проста здымалі з заняткаў і гутарка адбвалася ў адным з кабінетаў адміністрацыі каледжу.
 Чытаць далей

Гісторык, спецыяліст па генеалогіі, Дзмітры Дрозд падзяліўся вынікам сваіх даследванняў з сябрамі Камітэта “Салідарнасць”. У 2010 годзе Дзмітры выдаў у Мінску фундаментальны даследчыцкі том “Землеўладальнікі Мінскай губерніі 1861 - 1900 год”.
 
Дзмітры Дрозд знаходзіўся сярод тых, хто быў на Плошчы ў час мірных пратэстаў пасля выбараў, і быў асуджаны па справе ад 19 снежня 2010 года.
 
У яго падтрымку выказаліся знаныя гісторыкі Беларусі і Расіі.
 

Чытаць далей

Цягам траўня ў Камітэт “Салідарнасць” па дапамагу ў  незалежным медычным абследванні і медычнай рэабілітацыі звярнуліся некалькі моладзевых актывістаў. Маладыя людзі падчас затрыманняў міліцыяй  былі  моцна збітыя і патрапілі ў шпіталі.

“Падставай”для такога абыходжання з затрыманымі высоўваецца абвінавачванне іх у дробным хуліганстве і парушэнні парадку, аднак на самой справе арыштамі і збіццём супрацоўнікі праваахоўных органаў імкнуцца спыніць акцыі салідарнасці моладзі з  палітычнымі вязнямі.
Так, былі жорстка збітыя маладафронтавец Раман Пратасевіч і  актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан за вывешванне у Мінску бел-чырвона-белых сцягаў у падтрымку віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі.Чытаць далей

У сусветны дзень філолагаў 25 траўня вядомы літаратар, былы палітвязень, Аляксандр Фядута сустрэўся з сябрамі Руху “За Свабоду” і “Салідарнасьці”.

У 2010 А.Фядута быў членам перадвыбарчага штабу У.Някляева, быў арыштаваны 20 снежня ў Мінску і змешчаны ў СІЗА КДБ. Філолагі Расіі і іншых краінаў  утой час звярнуліся да прэзідэнта РФ у абарону свайго калегі. Пад зваротам у падтрымку кандыдат філілагічных навук А.Фядуты і іншых дзеячоў культуры і журналістаў падпісаліся паэт Міхаіл Айзэнберг, спявак Юры Шаўчук, тэлевядоўца Аляксандр Архангельскі, паэты Наталля Гарбанеўская , дзесяткі пісьменнікаў з Расіі, Літвы, Украіны, Эстоніі. А. Фядута быў прызнаны Amnesty Internationalвязнем сумлення.
20 траўня 2011 года ён быў прыгавораны да 2-гадоў пазбаўлення волі ўмоўна
тэрмінам на 2 гады.Чытаць далей

У Камітэце “ Салідарнасьць”адбылася сустрэча з экс-кандыдатам у прэзідэнты, былым палітвязнем Андрэем Алегавічам Саннікавым, яго жонкай Ірынай Халіп і сынам. Супрацоўнікі арганізацыі былі рады абняць Андрэя Алегавіча пасля працяглай разлукі, і паціснуць яму руку ў знак павагі.

Андрэй Алегавіч падзякаваў  праваабаронцам, юрыстам і журналістам за падтрымку яго сям’і.

Маці Андрэя Саннікава і яго жонка праявілі надзвычайную мужнасць і трываласць за час чакання. Яны вялі сур’ёзную грамадскую працу, ўдзельнічалі ва ўсіх сустрэчах мацераў і жонаў з палітыкамі, дыпламатамі, замежнымі карэспандэнтамі. Яны казалi, што у першы дзень пасля  выхаду з калоніі, ім было цяжка пазнаць роднага чалавека, але яны вераць, што любоў і пяшчота здольныя вылечыць і надаць сілы.

Чытаць далей

Зміцер Бандарэнка, каардынатар Еўрапейскай Беларусі і давераная асоба Андрэя Саннікава пасля вызвалення з папраўчай калоніі № 15 ў Магілёве разам з жонкай Вольгай наведаў Камітэт “Салідарнасць”. Чытаць далей

Былыя палітвязні застаюцца пад наглядам міліцыі, і толькі некаторыя змаглі знайсці працу ў Беларусі.Чытаць далей

Палітык Аляксандр Мілінкевіч пра вызваленьне Андрэя Саньнікава: «Як улада ні спрабуе запалохаць грамадзтва, як не рэпрэсуе ягоную дэмакратычную частку, усё роўна перамагаюць тыя людзі, якія змагаюцца за дэмакратыю. Гэта перамога салідарнасьці. Я рады за Андрэя і ягоную сям’ю. Я ведаю, колькі яны прыклалі намаганьняў для таго, каб яго выпусьцілі.
 
Спадзяюся, што і іншыя палітвязьні хутка выйдуць на свабоду, і больш ня будзе палітзьняволеных на Беларусі».
 Чытаць далей

  • 70 гадоў таму Беларусь была прынятая ў склад краін-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Камітэт па правах чалавека ААН, па сутнасці, адзіная міжнародная інстанцыя, куды беларусы могуць звярнуцца, калі на нацыянальным узроўні дамагчыся справядлівасці не ўдаецца.

  • Магілёўскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу палітзняволенага Мікалая Дзядка, якому 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва працягнуў тэрмін зняволення ў турме на 1 год і 3 дні.

  • Аб тым, што Мікалая Статкевіча чакае чарговы суд стала вядома 13 красавіка. Па словах жонкі палітвязня Марыны Адамовіч, у калоніі патлумачылі гэта нібыта шматлікімі парушэннямі рэжыму.

  • Палітвязень азнаёміўся з матэрыяламі справы, узбуджанай у адносінах да яго па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса (“Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”). 

  • Цэнтр прававой трансфармацыі і Праваабарончы цэнтр "Вясна" перадалі амбасадару, кіраўніку прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі спадарыні Майры Мора тэрміновы зварот у сувязі з узмацненнем ціска на Мікалая Статкевіча

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS