Палітвязні

Мікіта Ліхавід вярнуўся з Наваполацкай калоніі надзвычай схуднелы і бледны. Вяртанне яго і яшчэ 10 вязняў стала радаснай падзеяй. За прайшоўшыя суткі Мікіта мала спаў, увесь час адказваў на тэлефонныя званкі. Мама Алена Ліхавід атрымала за суткі 140 смс-паведамленняў з віншаваннямі, ў тым ліку з Прагі.
 
Пра знаходжанне за кратамі  Мікіта распавёў сябрам Руху “За сабоду” і Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”.
 
-Уся калонія ўяўляе сабой зрэз усёй сістэмы. За зняволенымі сочаць, спрабуюць пасварыць старых крымінальнікаў з новымі, працуюць людзі з нізкім інтэлектам і слабай адукацыяй. Яны – адрыжка ГУЛАГу. З крымінальнікамі працуюць былыя следчыя, якія запятналі сябе несправядлівымі ўчынкамі. Ёсць асобы, якія маральна дэградавалі.
Чытаць далей

Андрэй Пратасеня вызваліўся некалькі тыдняў таму з бабруйскай калоніі. Разам з ім адбывалі пакаранне Яўген Сакрэт і Зміцер Дрозд. Яшчэ на вакзале Андрэй даў некалькі інтэрв’ю журналістам з незалежных СМІ.Чытаць далей

Алене Ліхавід, Людміле Мірзаянавай, Тацяне Севярынец.
 
Дарагія Алена, Людміла і Тацяна!
 
Пішу Вам, бо мы асабіста знаёмыя, але гэта ліст і да Алы Саньнікавай, Соф’і Вус, Ірыны Атрошчанкавай, Людмілы Класкоўскай, да ўсіх маці палітзьняволеных.
Вы ведаеце, сёньня мне прысьнілася мама.
 
Сон быў знаёмы зь юных гадоў, ён раз-пораз паўтараецца, прычым апошнім часам усё часьцей.
Сьнілася, што за мною гоніцца натоўп пітэкантрапаў з маміных настаўніцкіх падручнікаў гісторыі, а можа, яшчэ горш -- зграя ці то азьвярэлых людзей, ці ўжо і не людзей, а пярэваратняў з аднолькавымі ашчэранымі мордамі.
 Чытаць далей

Дзмітрый Даронін з маці Галінай Валянцінаўнай прыйшоў сустрэцца з праваабаронцамі. Адкрыты, з добрай усмешкай, хлопец лучыць святло. Кароткая стрыжка і схуднелась нагадваюць, што месяцы за кратамі былі нялёгкімі.Чытаць далей

Маці палітвязня Змітра Буланава падзялілася з сябрамі “ Салідарнасці” сваімі хваляваннямі.

-Зміцер Буланаў знаходзіцца ў Магілеўскай калоніі, працуе на вырабе пакункаў для дравеснага вугля,- распавяла Клаўдзія Якаўлеўна. - У пакое, дзе жыве вязень, знаходзяцца 6 чалавек, ёсць лядоўня, тэлевізар, дазволілі непрыкметна трымаць хатнюю жывёлку - кацяня. Зміцер перыядычна карыстаеца інгалятарам і іншымі лекамі.
 
Пісаць прашэнне аб памілаванні Зміцер адмаўляецца. Ён не прызнае сябе вінаватым і ня хоча прыніжацца. Маці турбуе здароўе сына і яна накіроўваецца з адвакатам у калонію, каб той змог пагаварыць са Змітром і даведацца пра яго меркаванні пра далейшы лёс, як падрыхтавацца да восені і зімы, якое адзенне лепей перадаць на халодны сезон.
24 верасня ў калоніі будзе праводзіцца дзень адчыненых дзвярэй, але Змітру не дазволілі запрасіць родных на гэту сустрэчу.

 

 Чытаць далей

У госці ў Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» , распавесці пра сына, завітала Алена Ліхавід.Чытаць далей

Брэсцкі абласны суд прызнаў арышт мясцовага актывіста БХД, Зміцера Шурхая і прысуд раённага суда горада Брэста неправамоцным за адсутнасцю склада злачынства. Нагадаем, што Шурхай адседзеў адміністратыўны арышт за нібыта лаянку матам, а фактычна за ўдзел у “маўклівай” акцыі пратэсту 28 чэрвеня. Пасля вызвалення хлопец накіраваў скарду ў гарадзкі суд, а пасля яе незадавалнення ў абласны.
 
“Пасля такога нечаканага рашэння абласнога суда, буду судзіцца за кампенсацыю. Бо атрымліваецца, што адседзеў за тое, у чым няма зусім склада злачынства. Адседзеў проста так. Зараз, супольна з юрыстамі будзе падрыхтавана адмысловая скарга. Хацелася б і міліцыянтаў. Складаўшых пратаколы, затрымліваўшых мяне прыцягнуць цяпер да адказнасці.” – пракаментаваў Зміцер Шурхай.Чытаць далей

Толькі з шостай спробы адвакат Змітра Дашкевіча здолеў сустрэцца з падабаронным.  Пяць разоў запар адміністрацыя Горацкай калоніі, дзе Дашкевіч адбывае пакаранне, па розных прычынах не дазваляла палтівязню законную сустрэчу, змяшчаючы палітыка ў штрафны ізалятар, пазбаўляючы права перапіскі і сустрэч. Больш чым месяц ад Дашкевіча не даходзіла аніякіх звестак і інфармацыі аб яго стане.
 
Аб сустрэчы распавяла нявеста зняволенага, Наста Палажанка: ” Зміцер не змог расказаць пра ўсе парушэнні: размова з адвакатам праходзіла ў прысутнасці супрацоўніка калоніі. Але ён распавёў пра здзекі, якія чыняцца ў адносінах да яго.

Чытаць далей

13 жніўня на волю выйшлі першыя памілаваныя і вызваленыя палітвязні Зміцер Дрозд, Сяргей Казакоў, Васіль Парфянкоў, Яўген Сакрэт, Уладзімір Яроменак. На чыгуначным вакзале ў Мінску іх сустракалі родныя, сябры і журналісты.Чытаць далей

  • Грамадскія актывісты з Бялыніцкага раёна 17 сакавіка даслалі віншаванні з Днём Волі ўсім беларускім палітвязням.

  • Намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч лічыць, што беларускія ўлады не пойдуць у бліжэйшы час на вызваленне палітычных зняволеных.

  • На скрыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” прыйшоў ліст салідарнасці ад украінскіх грамадзян і сацыяльных актывістаў, якія арганізавалі кампанію ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

  • У магілёўскай турме працягваюць трымаць палітвязня Мікалая Дзядка, які мог бы ўжо выйсці на волю, але атрымаў яшчэ год зняволення на дадатак да адбытых чатырох з паловай.

  • Нядаўні беларускі палітвязень Васіль Парфянкоў, які зараз бароніць незалежнасць Украіны са зброяй у руках, узгадвае, як напрыканцы 2004 году піў гарбату з Пятром Парашэнкам і як быў асуджаны да 3 гадоў зняволення ўкраінскім судом за супраціў міліцыі.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS