Палітвязні

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса на наступны дзень, 2 кастрычніка, паведамляе «Наша Ніва» Пры гэтым ні БелТА, ні Першы канал не назвалі прозвішча вызваленага. У лаканічных паведамленнях гаворыцца толькі, што Лукашэнка «памілаваў яшчэ аднаго з асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года».
 
Дзмітрыя Уса  вызвалілі 1 кастрычніка з турэмнага шпіталя на Валадарскага ў Мінску, дзе ён знаходзіўся апошнім часам.Чытаць далей

Ex-candidate on the presedential elections, political prisoner Dzmitry Uss’s been transferred to the medical center in the detention center on Valadarsky street in Minsk. As the result of the medical commission there, prisoners disability group has changed from third to second, as the wife of former candidate for presidency said.

Uss was taken to the magnetic resonans tomography accompanied by the head doctor of the prison and its governor. The prisoner must be examined by high-level expert the other day.
 
Uss lawyer sent a demand to find out the true state of health of his client and give his relatives the answer, if he is needed in immediate and serious treatment. Prisoners mother managed to get a 30-minute meeting with her son. Dzmitry Uss looks very thin and tired, according to her.

 Чытаць далей

Палітзняволенага Дзмітрыя Уса перавялі з Магілеўскай калоніі ў медсанчастку СІЗА на Валадарскага. Як паведаміла жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Яўгенія Ус, у выніку працы медыцынскай камісіі яе мужу змянілі групу інваліднасці з трэцяй на другую. Зараз Дмітрый Ус праходзіць далейшае абследванне.
 
28 верасня яго вазілі на магнітна-рэзанансную тамаграму ў суправаджэнні галоўнага лекара турмы на Валадарскага і непасрэдна начальніка турмы. На днях вязня павінен агледзіць спецыяліст высокага узроўня.


Чытаць далей

Трыццаціпяцігадовы Дзмітрый Новік лічыць незаконнным як свой арышт у снежні, так і свае вызваленне. Высокі, статны, атлетычнага складу, ён узмужнеў і выкшталцаваў сваю пазіцыю ў час знаходжання ў Шклоўскай калоніі.
 
Дзмітрый мае вышэйшую эканамічную адукацыю, у маладосці ён служыў ва ўнутраных войсках, займаўся спортам. Лёс маладога чалавека складваўся незвычайна. Ён выдатна валодае англійскай мовай, працаваў на Ціхаатлантычных лайнерах, хадзіў ў круізы, працаваў кіроўцам ў амбасадзе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, ахоўнікам гатэля “Краўн Плаза”. Чалавек, які меў стасункі са свабодным светам, Дзмітрый вольналюбівы па натуры, з высокім пачуццём унутранай годнасці.Чытаць далей

Былога палітзняволенага Аляксандра Класкоўскага на вакзале сустракала жонка Наталля з маленькім сынам, якому моцна хацелася спаць, але ён вельмі імкнуўся зноў убачыць бацьку. Двое старэйшых дзетак з раніцы адсвяткавалі вяртання таты.
 Аляксандр прывыкае да звычайнага жыцця, сустракаецца з праваабаронцамі і журналістамі. Пасля таго, як ён пабыў у “ вантробах рэжыму”, ў СІЗА КДБ,  ў яго засталося шмат успамінаў і ўражанняў, частка з іх - жорсткія, брутальныя, пра якія ён распавядзе і напіша пазней.


Чытаць далей

Зміцер Буланаў быў вызвалены з Магілеўскай калоніі  1 верасня разам з групай з 11 чалавек. Дома яго чакалі маці Клаўдзія Якаўлеўна і нявеста Надзя. Інтэлегентнаму, добра выхаванаму маладому чалавеку, дзякуючы падтрымцы родных і ўлюбёнаму хобі – музыцы,  удалося захаваць раўнавагу і ўнутраны спакой.

- Зміцер, раскажыце, калі ласка, пра сябе.
- Пасля медыцынскай вучэльні я працаваў два гады па размяркаванню. Потым быў заняты ў камерцыйных структурах у сферы медыцыны. Паступова вырашыў звязаць жыццё з музыкай.
 
Я паступіў ў Інстытут сучасных ведаў на спецыяльнасць “Прадзюсаванне”, заняўся кампутарнай аранжыроўкай, граю на бас-гітары. Зараз імкнуся аднавіць свой графік. Раней я граў у некалькіх калектывах, стварыў свой уласны музычны калектыў. 
Чытаць далей

Маці сустаршыні БХД, палітвязня Паўла Севярынца наведала сына ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, дзе ён знаходзіцца на хіміі.
 
“Гаспадар фірмы задаволены працай Паўла,- распавяла Таццяна Яўгенаўна,- і выдзяліў яму прэмію за мінулы месяц за добрасумленную працу.”  Павал жыве ў былым інтэрнаце для салдат і афіцэцаў, у невялічкім пакоі з дзвума двухпавярховымі ложкамі. Пад’ём - а шостай  гадзіне раніцы, ў 22 гадзіны адключаюць святло. З наведвальнікамі можна сустракацца ў альтанцы, інтэрв’ю дазволена даваць толькі ў прысутнасці начальніка камендатуры. Раз на тыдзень Павал мае магчымасць наведваць царкву ў Пружанах.
 
Чытаць далей

Шчасце вярнуцца дадому, да родных, водар свабоды адлюстроўваецца на светлых тварах нядаўніх студэнтаў, якім давялося апынуцца ў зняволенні, адбыць цяжкія месяцы бязвінных пакутаў. Кожная новая сустрэча пераконвае: героі Плошчы – людзі высокіх ідэалаў, цвёрдай перакананасці, веры і мэтанакіраванасці.
 
-Мы сябруем больш 10 гадоў,- распавёў Фёдар Мірзаянаў. - Я нарадзіўся ў Баранавічах, вучыўся разам з Іллёй ў гімназіі, я – ў матэматычным класе, Ілля - ў палітэхнічным. Я прыехаў у Мінск і паступіў вучыцца ў эканамічны універсітэт, узімку быў на трэццім курсе, паспеў здаць зімовую сэсію. Калі мяне арыштавалі, я яшчэ лічыўся студэнтам.

Ілля Васілевіч вучыўся ў Мінскім палітэхнічным каледжы на 4 курсе і быў выключаны 29 снежня.


У гэтым жа каледжы вучыўся Мікіта Ліхавід.
Чытаць далей

Вызвалены палітвязень Сяргей Казакоў, якому ў следчым ізалятары споўнілася 19 гадоў, і яго маці, спадарыня Ганна, сустрэліся з праваабаронцамі. Музыке-самавуку зрэзалі ў турме шыкоўныя доўгія валасы, аднак  гэта не перашкодзіла яму ў  хуткім часе пасля вызвалення  ўдзельнічаць у супольным  канцэрце  свайго гурта.
 

Чытаць далей

  • Палітзняволенага Юрыя Рубцова 6 красавіка вывезлі з асабістымі рэчамі з ўстановы адкрытага тыпу ў Купліне ў раённы аддзел Следчага камітэта ў Пружаны. Нібыта для правядзення следчых дзеянняў.

  • «За тыдзень на Мікалая Статкевіча складзена восем актаў. Ён пазбаўлены харчовай перадачы, кароткатэрміновага спаткання, адбыў трое сутак у ШЫЗА, а сёння змешчаны на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу», — паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.

  • Каардынатар аргкамітэта па стварэнні БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук паведаміла, што ад палітвязня Яўгена Васьковіча некалькі месяцаў не прыходзяць лісты.

  • Палітвязень Мікалай Дзядок у сваім адкрытым лісце звяртае ўвагу на грубыя парушэнні правоў чалавека, што знаходзіцца ў зняволенні, недахопы і перажыткі "папраўчых" устаноў, а таксама на несправядлівае пакаранне па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.

  • Палітвязень Ігар Аліневіч, якога трымаюць ў віцебскай калоніі «Віцьба-3», нядаўна быў пераведзены ў іншы атрад, у які раней трапілі некаторыя былы начальнікі, міліцыянты, пракуроры і суддзі.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS