Палітвязні

Актывізацыя органаў дзяржаўнай ўлады напярэдадні выбарчых падзей заўсёды “захапляе” сваім размахам і падборам метадаў.
Гэтым разам адразу некалькіх моладзевых актывістаў збіраюцца прызваць на службу ва ўзброеныя сілы РБ. Так, Павал Сяргей і Міхаіл Мускі рызыкуюць паспытаць небяспечнай практыкі “палітычнага прызыву”.
 
Нагадаем, што такім жа чынам у 2008 і 2009 гадох былі гвалтоўна прызваныя насуперак медычным проціпаказанням актывісты “Маладога Фронту” і “Моладзі БНФ” Іван Шыла, Франак Вячока, Зміцер Хведарук, Яўген Скрабец, Зміцер Жалезнічэнка і Андрэй Цянюта.
 Чытаць далей

Былы палітвязень Дзмітрый Дрозд нарадзіўся 26 сакавіка 1973 года ў вёсцы Дразды. У 1992 годзе скончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці “фотатэхніка”, а ў 2005 – аддзяленне гістфаку  БДУ “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”. Працаваў фатографам, цікавіўся навукай, даследваў архівы. У 2010 годзе была надрукавана яго вялікая праца -  даведнік па выбраным фондам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ) “Землеўладальнікі Мінскай губерніі 1861-1900”.Чытаць далей

9 лютага Магілеўскую папраўчую калонію № 15, дзе адбывае тэрмін пакарання Зміцер Бандарэнка, наведалі яго жонка Вольга і адвакат. На выхадзе з калоніі Вольга Бандарэнка адказала на пытанні сустракаўшых іх журналістаў і правабаронцаў. Па яе словах, Зьміцер адчувае сябе не вельмі добра. Па ранейшаму яго непакояць болі ў хрыбетніку. Удалося зрабіць перадачу. Адбылася таксама сустрэча з кіраўніцтвам калоніі.
 Чытаць далей

На дзвярах аддзела беларускай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна вісіць аб’ява: «Уважаемые читатели! Приносим свои извинения за временные неудобства, связанные с переездом. Администрация».


Аддзел пастаянна арганізоўваў сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі. Яго гасцямі былі Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Янка Брыль, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Святлана Алексіевіч, Сяргей Законнікаў, Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Андрэй Хадановіч і іншыя. Ладзяцца тут і літаратурныя сустрэчы з віцебскімі майстрамі слова. У апошнія гады тут выступалі Франц Сіўко, Давід Сімановіч, Уладзімір Папковіч, Сяргей Рублеўскі, Міхась Мірановіч, Вольга Русілка, Людміла Сіманёнак і іншыя.
Чытаць далей

 Жонка палітвязня пракаментавала“брудны” рэпартаж БТ пра Андрэя Саннікава.

Чытаць далей

Грамадскія актывісты Магілеўскай обласці чарговы раз сабраліся, каб абмеркаваць, якім чынам яны могуць дапамагчы родным і блізкім палітычных вязняў, якія знаходзяцца ў папраўчых калоніях Магілеўшчыны.
 
Камітэт дапамогі палітычным вязням быў створаны ўлетку 2011 года на адным з рэгіянальных сходаў актывістаў, прыехаўшых з усёй вобласці.Сябры камітэта вырашылі скантактавацца з роднымі зняволеных, папярэдне ўзгадніўшы, што варта зрабіць да Новага году, каб палітвязні змаглі хоць у нейкай ступені адчуць свята.

Чытаць далей

Ад экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Андрэя Саннікава дайшоў ліст з карантыну, адрасаваны жонцы Ірыне Халіп. Чытаць далей

Віталь Мацукевіч распавёў праваабаронцам пра ўмовы знаходжання ў Новаполацкай калоніі. Ён адзін з тых удзельнікаў Плошчы, пра якога не было шмат звестак. Самастойны чалавек, цвёрдых поглядаў, які верыць у сябе і сваю мэту.
Віталь нарадзіўся 2 мая 1987 года, яго бацька быў штурманам дальняга плавання, маці – інжэнерам, дзяцінства  было бясхмарным і шчаслівым. Юнак вучыўся ў 138 мінскай школе, грунтоўна займаўся англійскай мовай , па праграме International Hоusе наведваў Вялікабрытанію ў 2003 годдзе. Як сам прыгадвае, яшчэ ў школьныя гады вызначаўся незалежнымі мяркаваннямі і цвёрдым характарам. Пасля была вучоба ў Мінскім інстытуце кіравання, а затым - у Беларускім інстытуце правазнаўства, дзе вывучаў эканоміку і права. У 2010 годдзе вучыўся ўжо на пятым курсе, да дыплома
заставалася зусім крыху…Чытаць далей

The following day Dzmitry Uss, former presedential candidate was released, state media reported that "Lukashenka pardoned some of the prisoners convicted for the "street riots" in Minsk on December 19, 2010.



Dzmitry Uss released October 1 from prison hospital, when he was recently held.



Recall, Dzmitry Uss has been detained on the night after presedential elections. Was kept in KGB jail for the day and then released. Charged under article 293.
Чытаць далей

  • Мерапрыемства у падтрымку беларускіх палітвязняў прайшло вечарам 16 красавіка. У ім ўдзельнічалі Ніна Васільеўна і Міхаіл Пятровіч Жызнеўскія — бацькі аднаго з першых герояў “Нябеснай сотні” украінскага Майдану 25-гадовага гамяльчаніна Міхала Жызнеўскага, які загінуў 22 студзеня 2014 году на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

  • Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў, які абвінавачваецца ва ўхіленні ад адбывання пакарання, вечарам 13 красавіка дастаўлены ў следчы ізалятар у Баранавічах, паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

  • Як паведаміла ў Facebook жонка палітвязня Марына Адамовіч, адміністрацыя калоніі вырашыла, што Мікола Статкевіч «не стаў на шлях выпраўлення» і «мае намер весці злачынны лад жыцця»

  • Віктар Сырыца, Уладзімір Гундар, Мікалай Антановіч наведалі Віктара Статкевіча. Прынеслі ў падарунак фарбаваныя яйкі, булку, вінаград, падчас сяброўскай бяседы чыталі лісты палітвязня Мікалая Статкевіча, вучылі спадара Віктара карыстацца новым мабільнікам.

  • Сын палітвязня Юрыя Рубцова распавёў пра акалічнасці адпраўкі ягонага бацькі у следчы ізалятар з установы закрытага тыпу ў Купліне, пра стаўленне сваякоў і знаёмых да прынцыповай пазіцыі бацькі і завіў пра сваю падтрымку.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS