Палітвязні

Ля дзвярэй звычайнай двухпакаёўкі ў мінскім мікрараёне Серабранка натыкаюся на камоду. “Гэта вынік ператрусу ў Сашы дома 19 снежня. Разбамбілі ўсё: выламалі ручкі ў дзверцах шафаў, паламалі карніз, садралі фіранкі, нават адламалі жалезныя ножкі ў канапы. Прыйшлося выкінуць секцыю і ложак, а знесці ўніз камоду ў нас сілаў не хапае”, — праводзіць мяне ў кватэру Вольга Класкоўская, якая пасля снежаньскіх падзеяў была вымушана разам з маці вярнуцца са шведскай эміграцыі.

Публічная расправа
Чытаць далей

Franz Thönnes, a member of the German Bundestag from the Social Democratic Party (SPD) parliamentary group and a member of the German Bundestag’s Committee on Foreign Affairs, takes over a prisoner’s godparenthood for Mikola Statkevich.Чытаць далей

Every month “Solidarity” volunteers secure media subscriptions for political prisoners. Among the newspapers and magazines are “Narodnaya Volya”, “Nasha Niva”, “Belgazeta”, “Komsolskaya Pravda”, “Pressball” and others according to the prisoners’ preferences. The newspapers are delivered to the cell that helps to stay informed about all events, be aware of developments and not to be detached from the life outside of prison, as the Volodarsky detention center prisoners writes. The convicts who have been transferred to the colonies receive mass media to their new addresses.Чытаць далей

Сябра нямецкага Бундэстагу і ПАРЭ ад фракцыі зялёных і Мануэль Саразін заявіў пра шэфства над беларускім палітвязьнем, 20-гадовым актывістам руху "За Свабоду" Мікітам Ліхавідам, які быў пакараны 3,5 гадамі калёніі за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.Чытаць далей

Тут, як і ў шматлікіх іншых сферах існуюць два падыходы: арыштанцкі і дылетанцкі. Дылетанцкі выяўляецца ў тым, каб везці з сабой 28 торбаў і ўвесь цыганскі табар. Мінусы гэтага падыхода ў тым, што гэта надзвычай складана здзейсніць фізычна, апроч таго ручкі торбы могуць адарвацца ў самы нязручны момант: напрыклад пад час спрынта з аўтазака ў “Сталыпін”, які адбываецца ў цемрадзі, дакладней у асляпляльным святле пражэктара, брэху сабак і крыках канваіраў. Зразумела сабраць майно ў такіх умовах, мягка кажучы, ніхто не дапаможа. Апроч таго, у вагоне знаходзяцца яшчэ 10-13 таварышаў па няшчасці, якія таксама маюць уласныя торбы. Шмат хто з іх ужо стаіць на галаве. Яшчэ адным мінусам такога падыхода – праход праз бясконцы шэраг даглядаў. У мяне напрыклад, за 36 гадзін, якія прамінулі з моманту выезду з “амерыканкі” да заезду ў каранцін калоніі, іх адбылося каля 6, дакладна не памятаю ўжо. Кожны раз усё вытрасаецца, высыпаецца і г.д.Чытаць далей

“На месцы майго Дзімы мог апынуцца любы з 40 тысяч звычайных людзей, што выйшлі на плошчу 19 снежня”, — раз за разам паўтарае Клаўдзія Буланава. Яе сын не ўваходзіць у палітычныя партыі ці апазіцыйныя моладзевыя арганізацыі. Тым не менш, хлопец ужо трэці месяц сядзіць на Валадарцы па абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Дзесяць дзён пеклаЧытаць далей

Гісторык Зміцер Дрозд заўважна выдзяляўся сярод сваіх паплечнікаў па няшчасці падчас судовага працэсу: энергічны, востраязыкі, шчыры. Зміцер заняў пазіцыю «лепшая абарона — гэта напад»: актыўна аспрэчваў абвінавачванні пракурора, адкрыта гаварыў пра фальш і прафанацыю судовага працэсу.

«Я прашу даць мне восем, дзесяць год, але каб я мог быць дома і рэалізоўваць свае творчыя планы», — гэты ўрывак з «апошняга слова» абвінавачанага Дразда на судзе ўжо стаў крылатым выразам сярод дэмакратычных актывістаў. Змітру Дразду далі тры гады, якія 38-гадовы мужчына ў самым росквіце сілаў мусіць правесці ў турме.

Нашчадак уладальніка ДраздоўЧытаць далей

Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў, сябра парламенцкага камітэту па замежных справах Франц Цёнэс узяў шэфства над беларускім палітвязнем Міколам Статкевічам.Чытаць далей

Кожны месяц валанцёры “Салідарнасьці” афармляюць падпіску на перыядычныя выданні для палітвязняў. У спіс газет і часопісаў уваходзяць: “Народная воля”, “Наша Ніва”, “Белгазета”, “Камсамольская правда”, “Прессбол” і іншыя выданні па жаданню саміх зняволеных. Газеты перадаюць непасрэдна ў камеры,  што дапамагае заставацца ў курсе ўсіх падзей,быць занятымі і не адрывацца ад актуальнага жыцця на свабодзе,-  паведамляюць  вязні з турмы на Валадарскага. Асуджаным,  ужо пераведзеным у калонію, прэса пераадрасуецца па новых адрэсах.Чытаць далей

Праваабаронца Павал Левінаў,  адсядзеўшы 10 сутак  арышту  ў  Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў,  падаў скаргу ў пракуратуру на ўмовы ўтрымання.
 Чытаць далей

  • Юрый Рубцоў хоча спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды у памеры 125 мільёнаў рублёў і перадаць яе выдавецтву “Логвінаў”.

  • Былога палітвязня Аляксандра Францкевіча пакаралі нібыта за лаянку і супраціў міліцыі. Францкевіч расцаніў суд і арышт як “палітычныя рэпрэсіі”.

  • Палітвязень Ігар Аліневіч ізноў кінуты ў ШІЗА. Гэта, як мінімум, пятае такое пакаранне за апошнія паўгады, што ён правёў у калоніі “Віцьба”, паведамляе statkevich.org.

  • Яўген Васьковіч, які адбывае тэрмін пакарання ў магілёўскай калоніі, мае праблемы са здароўем.Як распавяла інцыятарка збору сродкаў Таццяна Севярынец, добраахвотныя ахвяраванні рабілі ўсе жадаючыя падчас сустрэч прадстаўнікоў віцебскіх дэмакратычных сілаў”.

  • FIDH – Міжнародная федэрацыя за правы чалавека, а таксама Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” распаўсюдзілі адпаведную заяву

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS