Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Усёй грамадой – на выратаванне дзіцёнка

    Грамадзянская кампанія з удзелам валантораў па зборы сродкаў для хворай 12-ігадовай Алены Новік працягваецца ў Гомлі. Актыўная пазіцыя неабыякавых гамельчукоў дапамагла сабраць больш за 130 тысяч даляраў на аперацыю для хворай дзяўчынкі-сіраты, Алены Новік.

    Цягам лістапада валантэры разляпілі і раскідалі па паштовых скрынках тысячы ўлётак, у Гомлі нават з’явіліся білборды з заклікам дапамагчы дзяўчыне. Мясцовы футбольны клуб выходзіў на поле ў майках з заклікам дапамагчы хворай, маршрутныя таксоўкі і прыватныя аўто перасоўваюцца па горадзе з аналагічнымі надпісамі. Сродкі на дабрачынны рахунак ужо пералічылі скаўты гомельскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.

    Чытаць далей
  • Жыхары Гомеля патрабуюць спыніць гулянні на месцы гвалтоўнай смерці ваеннапалонных

    У Гомелі ініцыятыўная група грамадзян збірае подпісы з просьбай да мясцовых уладаў спыніць здзек з памяці пра не менш за 100 тысяч ахвяраў фашызму, перастаць ладзіць на месцы фашысцкага лагера ваеннапалонных забаўляльныя мерапрыемствы і кірмашы.

    Лагер ваеннапалонных Дулаг-121 існаваў у час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года па 10 кастрычніка 1943. Дулаг-121 размяшчаўся на тэрыторыі, абмежаванай вуліцамі Партовай, Кніжнай, Савецкай, Тэльмана.

    Чытаць далей
  • Вуліцы Каліноўскага ў Брэсце быць?

    У Брэсце стартавала кампанія за наданне імя кіраўніка нацыянальнага паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, Кастуся Каліноўскага адной з новых вуліц горада. Пакуль грамадскасць з пераменным поспехам імкнецца ўшанаваць памяць гераічнаму чыну папярэднікаў, стыпендыянт Праграмы Каліноўскага, Яўген Скрабец вырашыў паспрабаваць вось такім досыць нестандартным чынам адзначыць круглую гадавіну паўстання.

    Чытаць далей
  • Сябры прыйшлі сустрэць вязня

    Нягледзячы на затрыманні пад час сустрэчы гомелькага актывіста Юрыя Рубцова, якога вызвалялі з ізалятара на завулку Акрэсціна, у суботу, каля сценаў таго самага ізалятара сабралося некалкі дзясяткаў сяброў, паплечнікаў, журналістаў і палітыкаў, каб сустрэць, адбываўшага трохдзённы арышт лідэра "Маладога Фронту" і былога палітвязня, Змітра Дашкевіча. Сярод тых, хто прыйшоў падтрымаць вязня былі: Анатоль Лябедзька, Павал Вінаградаў, Андрэй Кім, Барыс Гарэцкі, Максім Вінярскі і іншыя.

    Асаблівая радасць пасля таго, як ахоўнікі ізалятара адкрылі ўваходную браму, у якой паказалася аблічча Дакшевіча, заззяла на твары жонкі Змітра - Насты Дашкевіч.

    Чытаць далей
  • СУСТРЭНЬМА ЮРЫЯ РУБЦОВА 6 ЛІСТАПАДА

    6-га лістапада а 15-й гадзіне мусіць выйсці на свабоду, затрыманы трыма днямі раней, падчас санкцыянаванага шэсця "Дзяды" у Мінску, Юрый Рубцоў. Прафсаюзны актывіст з Гомля, Рубцоў апрануў на швэдар майку з надпісам "Лукашэнка, сыходзь!", за што і быў затрыманым супрацоўнікамі міліцыі пасля завяршэння жалобнага шэсця і мітынга ва ўрочышчы Курапаты. На ўдзельніка акцыі быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, быццам за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, якія патрабавалі зняць майку з "абуральным" на іх думку зместам.
     

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS