Палітвязні

Рэнэ Роспэл, сябра Нямецка-беларускай рады парламенцкага супрацоўніцтва ўзяў апеку над палітзняволеным Фёдарам Мірзаянавым.


Я быў наўпрост шакаваны твм гвалтам, суправаджаўшым прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Усе арышты, збіццё мрных дэманстрантаў і інш. Калі ў Беларусі арыштоўваюць такіх маладыз людзей. Як Фёдар Мірзаянаў, Нямеччына не павіна адварочвацца і не звяртаць увагі.” – падкрэсліў парламентар.

Чытаць далей

4 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры» быў затрыманы старшыня віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкула, які яму інкрымінуецца, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.Чытаць далей

Анжэліка Граф,  дэпутат і адказны за правы чалавека ад SPD у Бундэстагу, пачала апекавацца справамі палітвязня Сяргея Казакова.

“Сяргей Казакоў быў арыштаваны за мірную дэманстрацыю за дэмакратызацыю беларусі. Праз падтрымку Казакова, мне бы хацелася звярнуць грамадскую ўвагу на лёс Сяргея і іншых зняволеных па палітычных матывах. На маю думку, тое, што адбываецца ў Беларусі проста непрымальна і наўпрост парушае базавыя каштоўнасці свабоды сходаў, супольнасцей і арганізацый. Як сябра Міжнароднай Супольнасці па Грамадзянскіх і палітычных правах, я звяртаюся да беларускіх уладаў, з патрабаваннем скасаваць папярэднія рашэнні і вызваліць вязняў.” – зазначыла аб сваёй матывацыі далучэння да кампаніі Анжэліка Граф.Чытаць далей

Яшчэ адна група родных беларускіх палітычных зняволеных ці пацярпелых ад рэпрэсій адпачыла і паправіла здароў’е ў санаторыі “Эгле” у Друскенікі Рэспублікі Літва. Адпачынак працягнуўся 2 тыдні. Гэтую ўжо стаўшую традыцыйнай акцыю ладзілі “Праваабарончы альянс” і Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” пры падтрымцы літоўскага боку.


Па словах сябры Рады “Праваабарончага альянсу” Антаніны Кавалёвай, агулам гэтым разам адпачыла 10 чалавек. У іх ліку маці Андрэя Саннікава Ала Ўладзіміраўна, бацька Мікалая Стакевіча Віктар Паўлавіч, дзед і бабуля Сяргея Марцалева, студэнтка Мая Абрамчык, якой спецназаўцы падчас падзеяў 19 снежня 2010 году зламалі нагу

Чытаць далей

Як паведамляе “Радыё Свабода”, адвакат Дар’я Ліпкіна наведала свайго падабароннага Мікіту Ліхавіда ў Наваполацкай калоніі. Да гэтага ад актывіста руху «За свабоду» больш як тыдзень не было вестак, і сваякі вязня не выключалі, што ён зноў, ужо пяты раз за два месяцы ў калоніі, трапіў у карцар. Гэтак і выявілася. Прычым гэтым разам Мікіта Ліхавід атрымаў самы вялікі тэрмін карцару, кажа маці актывіста Алена:
 
«Яму далі 20 сутак карцару. Аб’ядналі адразу 4 парушэнні і далі 20 сутак. З ім бачылася адвакат. Казала, не буду хаваць, што вельмі худы, бледны, сінія кругі пад вачыма. Але трымаецца мужна, ні на што не скардзіцца».
 Чытаць далей

Як паведамляе “Радыё Свабода”, на працягу апошняга тыдня ў кватэрах брэсцкіх адміністратараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» «ВКонтакте» Яўгена Скрабца і Сяргея Алексіевіча адбыліся ператрусы.Чытаць далей

Пасля таго, як афіцыйны "Дзень Рэспублікі" скончыўся масавымі арыштамі ў цэнтры Мінска і многіх гарадах краіны, а раённыя суды напружана працавалі, каб паспець асудзіць шматлікіх затрыманых,- зноў распачалася кампанія салідарнасці па зборы ахвяраванняў на перадачы ўсім асуджаным. З самага рання шматлікія валантэры, родныя, блізкія і проста неабыякавыя людзі пачалі збірацца каля сумнавядомага будынку "ЦІП" на завулку ім. Акрэсціна, каб перадаць перадачу і падтрымаць маральна вязняў сваёй прысутнасцю..

«Учора былі асуджаныя сто сорак чалавек, што пляскалі ў ладкі 3 ліпеня. Амаль усім ім далі суткі па абвінавачванні ў брыдкаслоўі і цяпер яны ўтрымліваюцца на Акрэсціна. Проста зараз родныя, сябры і знаёмыя рэпрэсаваных прыйшлі пад ізалятар, каб зрабіць перадачы тым, каго пасадзілі», —піша блогер Максім Чарняўскі.Чытаць далей

Намеснік старшыні фракцыі вольных дэмакратаў у нямецкім парламенце, сябр бюджэтнага камітэту Бундэстагу Флярыян Тонцар абвесціў аб  далучэнні да кампаніі "Шэфства над палітвязнямі" і збіраецца ўсяляк падтрымліваць актывіста апазыцыйнага руху "Малады фронт", палітвязня Эдуарда Лобава.

"Як былы прэсавы сакратар фракцыі вольных дэмакратаў па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе ў папярэднія парлямэнцкія тэрміны я на працягу некалькіх гадоў з вялікай заклапочанасьцю сачу за разьвіццём падзеяў у Беларусі. Асуджэнне Лобава, сябра моладзевай арганізацыі, да 4 галоў калоніі на непераканаўчых падставах, сведчыць аб хадзе рэпрэсіўнай машыны ўрада Лукашэнка супраць апазыцыі ў Беларусі", заявіў Флярыян Тонцар.Чытаць далей

  • У Магілёўскай турме быў працягнуты разгляд крымінальнай справы палітзняволенага. Суд за нібыта “парушэнні рэжыму адбыцця пакарання па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ” пакараў Мікалая Дзядка 1 годам зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

  • Вялікія плакаты з партрэтам Мікалая Дзядка расклееныя ў цэнтры горада. Акцыя салідарнасці прымеркавана да новага суду над палітычным зняволеным, які пачаўся 25 лютага ў Магілёўскай турме, паведамляе charter97.org са спасылкай на брэстчукоў.

  • Палітвязень Юры Рубцоў праз раённы суд у Пружанах пачаў стратэгічную цяжбу за адмену Правіл унутранага распарадку папраўчых устаноў адкрытага тыпу, якія прадугледжваюць абавязковую працу для асуджаных.

  • Суд над Мікалаем Дзядком адбудзецца 25 лютага на тэрыторыі турмы №4 у Магілёве. Калі палітвязня прызнаюць вінаватым, яму могуць працягнуць тэрмін зняволення на адзін год.

  • Лідар праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алесь Бяляцкі крытычна паставіўся да высноваў сваіх калегаў з арганізацыі «Платформа інавэйшн», якія апошнія месяцы “інспектавалі” беларускія калоніі і следчыя ізалятары, піша Радыё Свабода.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS